18 траўня 2024, Субота, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь заняла 15-е месца на АГ 2018

16
Беларусь заняла 15-е месца на АГ 2018

Пераможца медальнага заліку – Нарвегія.

Гэта стала зразумела пасля таго, як нямецкія хакеісты ў драматычным матчы саступілі ААР (Алімпійскі атлет Расеі), а нарвежская лыжніца Марыт Б'ёрген перамагла ў мас-старце класічным стылем на 30 кіламетраў. У гэтай гонцы срэбра дасталася фінцы Хрысце Пармакоскі, а бронза – швэдцы Сціне Нільсан. Паліна Сераносава фінішавала 40-й, Валянціна Камінская – 45-й, Юлія Ціханава сышла з дыстанцыі, піша tut.by.

Беларуская каманда заняла ў медальным заліку 15-е месца. У актыве нашай зборнай тры медалі: золата фрыстайлісткі Ганны Гуськовай у лыжнай акрабатыцы і біятланістак у жаночай эстафеце, а таксама срэбра у мас-старце.

Усяго медалі на Алімпіядзе ўзялі 30 краінаў, у 22 з якіх ёсць залатыя ўзнагароды.

Беларусь у якасці незалежнай дзяржавы выступае на зімовай Алімпіядзе з 1994 года. Тады былі заваяваныя дзве срэбраныя ўзнагароды. У 1998 – дзве бронзы, у 2002 – адна бронза, у 2006 – адно срэбра, у 2010 – золата, срэбра і бронза, у 2014 – пяць залатых узнагародаў і адна бронза.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках