23 траўня 2024, Чацвер, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрус Ансіп: З Эстоніяй адбыўся сапраўдны цуд

4
Андрус Ансіп: З Эстоніяй адбыўся сапраўдны цуд
АНДРУС АНСІП

Былы прэм'ер-міністр Эстоніі – пра поспехі сваёй краіны.

«Я, вядома, ганаруся, што Эстонія развіваецца так хутка і ў патрэбным кірунку. Тое, што здарылася з Эстоніяй, па-мойму, было сапраўдным цудам», – сказаў у інтэрв'ю парталу Rus.Postimees віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі і былы прэм'ер-міністр Эстоніі Андрус Ансіп.

«Пасля набыцця незалежнасці мы не ведалі, дзе ў выніку апынемся. Цяпер мы ў клубе самых развітых дзяржаваў не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце. Калі мы гаворым пра нашыя эканамічныя поспехі або пра дэмакратыю, то разумеем, што з Эстоніяй сапраўды здарыўся цуд», – растлумачыў ён.

Як адзначыў Андрус Ансіп, рабіць прагнозы адносна таго, што будзе з краінай праз 20 і 50 гадоў, даволі цяжка, аднак ніякіх узрушэнняў не прадбачыцца пры захаванні мясцовымі жыхарамі адной умовы. «Калі наш народ будзе патрабавальным да тых, хто кіруе дзяржавай, да тых, каго мы абіралі, тады мы можам быць упэўненымі, што дзяржава развіваецца ў патрэбным кірунку. Калі мы страцім гэтую патрабавальнасць, то можна пачынаць нервавацца, таму што тады наша будучыня будзе ў небяспецы», – мяркуе ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках