18 траўня 2024, Субота, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск апавёў пра свае крыптавалютныя актывы

Ілан Маск апавёў пра свае крыптавалютныя актывы
ІЛАН МАСК

Пра гэта кіраўнік кампаній SpaceX і Tesla Inc напісаў у «Твітары».

Кіраўнік кампаній SpaceX і Tesla Inc Ілан Маск, які займае 41-е месца ў спісе мільярдэраў Bloomberg з маёмасцю $ 21,6 млрд, заявіў, што не валодае біткоінамі, за выключэннем 0,25 BTC, якія некалі даслаў яму сябар, паведамляе forklog.com.

«Я ўвогуле не валодаю крыптавалютамі, за выключэннем 0,25 BTC, якія шмат гадоў таму пераслаў мне сябар», – напісаў Маск у сваім Twitter.

Варта адзначыць, што раней былы стажор SpaceX Сахіл Гупта высунуў тэорыю пра тое, што Ілан Маск з'яўляецца таямнічым стваральнікам біткоіна Сатошы Накамота, аднак супольнасць скептычна паставілася да такой гіпотэзы. Неўзабаве сцвярджэнне аспрэчыў і сам мільярдэр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках