18 траўня 2024, Субота, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтка Эстоніі: У нас ёсць адзін складаны сусед, які нас расчароўвае

2
Прэзідэнтка Эстоніі: У нас ёсць адзін складаны сусед, які нас расчароўвае
КЕРСЦІ КАЛЬЮЛАЙД

Пра гэта Керсці Кальюлайд заявіла ў прамове з нагоды 100-годдзя Эстоніі.

Прэзідэнтка Эстоніі Керсці Кальюлайд заявіла, што ў дзяржавы ёсць «адзін складаны сусед», які «расчароўвае цягам некалькіх дзесяцігоддзяў».

Пра гэта кіраўніца Эстоніі заявіла ў прамове з нагоды 100-годдзя краіны, тэкст звароту публікуе ERR.ee.

«У нас розныя суседзі. Ёсць дэмакратычныя, а ёсць не вельмі. Паплечнікі лёсу з мінулага стагоддзя і тыя, з кім сёння мы ідзём у нагу.

У нас ёсць і адзін складаны сусед. Але сусед ёсць сусед. Ён не застаецца па-за ўвагай нават тады, калі цягам некалькіх дзесяцігоддзяў нас расчароўвае», - сказала Кальюлайд, не ўдакладніўшы, пра якога суседа ідзе гаворка.

Яна дадала, што Эстонія чакае ад сваіх партнёраў, каб яны не змянялі сусветны парадак, заснаваны на каштоўнасцях, на кароткатэрміновыя інтарэсы.

Эстонія мяжуе з Расеяй, Латвіяй і мае марскую мяжу з Фінляндыяй.

Раней паведамлялася, што Эстонія прадаўжае абсталёўваць мяжу з Расеяй, нягледзячы на тое, што кошт работ вырас больш чым удвая.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках