24 траўня 2024, Пятніца, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч пераабраны старшынём БСДП (Народная Грамада)

2
Мікалай Статкевіч пераабраны старшынём БСДП (Народная Грамада)
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: «Наша Ніва»

За пераабранне Статкевіча аднадушна выказаліся ўсе 52 дэлегаты.

Мікалай Статкевіч пераабраны старшынём БСДП (Народная Грамада). Такая пастанова прынятая падчас чацвёртай сэсіі ўстаноўчага з'езда арганізацыі, якая прайшла 25 лютага ў Менску. За пераабранне Статкевіча аднадушна выказаліся ўсе 52 дэлегаты, перадае «Радыё Свабода».

Палітык заявіў, што для яго гэта гонар, і ён паспрабуе апраўдаць давер аднапартыйцаў. На сэсіі таксама прынялі палітычную рэзалюцыю, у якой аргкамітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) канстатуе, што «беларускі рэжым вычарпаў свае рэсурсы і не валодае патэнцыялам для патрэбных краіне рэформаў».

Выбары, паводле рэзалюцыі, застаюцца «рытуалам прызначэння ўладамі цалкам кіраваных імі «дэпутатаў», нават калі асобныя з іх належаць да дэмакратычных арганізацый.

Таксама Аргкамітэт дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) заявіў у рэзалюцыі аб «сваёй цвёрдасці працягваць барацьбу за свабоду і незалежнасць Беларусі».

Сваю дзейнасць аргкамітэт мерыцца засяродзіць на працягу кампаніі мірных публічных акцый «Улада - народу!».

«Мы будзем разам з іншымі патрыятычнымі сіламі весці агітацыю і праводзіць публічныя акцыі ў абарону незалежнасці. Мы ўважаем за важнае годна адзначыць 100-я ўгодкі БНР у цэнтры сталіцы, каб прадэманстраваць ахвоту патрыётаў абараняць дзяржаўнасць нашай краіны», - гаворыцца ў рэзалюцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках