18 траўня 2024, Субота, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін зазнаў паразу

15
Пуцін зазнаў паразу

У Расеі не разумеюць, што рабіць з Украінай.

Ва Украіне ўвайшоў у дзеянне гучны закон аб дэакупацыі Данбаса ("Аб асаблівасцях дзяржаўнай палітыкі забеспячэння дзяржаўнага суверэнітэту Украіны над часова акупаванымі тэрыторыямі ў Данецкай і Луганскай абласцях"), які выклікаў моцную крытыку з боку Расеі. З якой прычыны Крэмль ніяк не адкажа на пачатак дзеяння закона і чаму ўжо можна казаць, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін зазнаў паразу ва Украіне, "Апострофу" распавёў расейскі палітолаг Дзмітрый Арэшкін.

Цяпер у Расеі, наколькі я разумею, тэма Украіны "суцішаецца". Ясна, што Пуцін там зазнаў паразу наогул. Украіна як ніколі далёкая ад Расеі. Таму тэма Украіны - не выгадная для Пуціна. Хоць і выбары прызначылі на 18 сакавіка, дату, якая звязаная з Крымам (выбары прэзідэнта РФ прызначаныя на гадавіну анэксіі паўвыспы - заўвага), Але здаецца, што гэтая тэма высілілася - яе імкнуцца прыцішыць, прыбраць, зрабіць выгляд, што яе не існуе. Бо няма адчування, што Уладзімір Пуцін ва Украіне нейкія вялікія ўчынкі здзейсніў. Надыходзіць расчараванне. Таму тое, што адбываецца ва Украіне, тут неяк млява асвятляецца або не асвятляецца зусім.

Мне здаецца, міжнародныя стасункі [вакол Украіны] ўступілі ў квадру нейкага прамежкавага, падмарожанага стану, калі ніякіх порсткіх крокаў не адбываецца. А тыя крокі, якія здараюцца, - не на карысць Пуціну. Таму Расея адсоўваецца ад гэтай праблематыкі наогул. А ў цэлым, напэўна, важна, што ў законе там прапісана, што адбыўся факт агрэсіі. І на міжнародным узроўні гэта даўно зразумелі і прынялі як нейкую відавочнасць. А ў Расеі імкнуцца пра гэта не казаць, як быццам гэтага і няма.

Ні Украіна, ні Расея не маюць сур'ёзных магчымасцяў абвастраць стасункі і, відаць, не маюць жадання.

Я, натуральна, не магу сказаць, што ў Крамлі думаюць пра гэты закон. Але пафаснае пераможнае стаўленне знікла. Мне здаецца, што там адчуваюць ціск з боку расчараванай патрыятычнай грамадскасці (а такіх у РФ, напэўна, як мінімум 25% насельніцтва), якая чакала адраджэння Савецкага Саюза і "далучэння" Данбаса. Гэтыя людзі вельмі расчараваныя, і для Крамля гэта таксама вялікае расчараванне.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках