10 траўня 2024, Пятніца, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст РЭП: Цяпер на МТЗ начальства будзе налічваць заробак на сваё меркаванне

9
Актывіст РЭП: Цяпер на МТЗ начальства будзе налічваць заробак на сваё меркаванне

МТЗ збіраецца істотна пагоршыць становішча сваіх работнікаў, пазбавіўшы іх многіх гарантый.

Адзін з чытачоў даслаў у рэдакцыю praca-by.info фатаграфіі, зробленыя на канферэнцыі Менскага трактарнага завода, на якой разглядаліся вынікі працы за 2014-2017 гады і выкананне папярэдняй калектыўнай дамовы, а таксама абмяркоўвалася новая калектыўная дамова.

З фатаграфій праекта вынікае, што, калі новая калектыўная дамова будзе прынятая, то работнікі МТЗ пазбавяцца многіх гарантый.

Андрэй Стрыжак, намеснік старшыні прафкаму Гомеля, пракаментаваў, як менавіта пагоршыцца становішча працаўнікоў МТЗ, калі новая калектыўная дамова ўвойдзе ў дзеянне:

- Самае важнае змяненне: наймальнік цяпер мае права не скасоўваць працоўныя стасункі, калі гэта ўзгоднена з прафкамам. Не працаўнік вызначае, а прафкам цяпер вызначае за працаўніка. Гэта значыць, калі паводле ранейшай калектыўнай дамовы наймальнік мог скасоўваць кантракт з работнікам паводле пагаднення бакоў да заканчэння тэрміну кантракта, то цяпер наймальнік мае права не звальняць работніка паводле ягонай заявы, калі гэта будзе ўзгоднена з прэзідыумам прафкама МТЗ. Атрымліваецца, што цяпер прафкам і наймальнік будуць вызначаць за работніка, што яму рабіць далей: звальняцца або працаваць.

- Наступнае істотнае змяненне: раней узровень сярэднямесячнага заробку на МТЗ быў прывязаны да бюджэту пражытковага мінімуму, а паводле новай калектыўнай дамовы гэтая прывязка будзе скасаваная. МТЗ будзе зыходзіць з фінансавых магчымасцяў прадпрыемства і эканамічнай сітуацыі ў краіне. Калі раней заробак быў 400%, 420% ад бюджэту пражытачнага мінімуму, то цяпер вызначаць суму заробку наймальнік будзе сам.

- І яшчэ адно сур'ёзнае пагаршэнне становішча працаўнікоў: раней калектыўная дамова не дазваляла скарачаць работнікаў перадпенсійнага ўзросту. А цяпер скарачаць гэтую катэгорыю работнікаў можна, але толькі трэба ім знайсці іншую працу на прадпрыемстве - з улікам вакансій і кваліфікацыі работнікаў. Аднак нідзе не прапісана, што скарочанага работніка працаўладкуюць з тым жа заробкам, з тым жа спісам службовых абавязкаў. Магчыма, што кваліфікаваны станочнік стане прыбіральшчыкам або ахоўнікам.

- Пра што, на ваш погляд, сведчаць змены, якія МТЗ прапануе ўнесці ў калектыўную дамову?

- Я мяркую, што такім чынам наймальнік пашырае для сябе магчымасць больш гнутка рэагаваць на выклікі рынку - за кошт пагаршэння становішча работнікаў. У абарону работнікаў выступіць няма каму: з самага першага пункта мы бачым, што цяпер наймальнік і прафсаюзны камітэт маюць права вызначаць

за работніка, дзе і калі яму працаваць.

- МТЗ пазбаўляе работнікаў гарантый, якія ў іх былі раней. Ранейшая калектыўная дамова гарантавала работніку наступнае: ён можа звольніцца да заканчэння тэрміну кантракту; яго не скароцяць перад пенсіяй; ягоны заробак - гэта чатыры бюджэты пражытковага мінімуму; цяпер гэтых гарантый у работнікаў няма.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках