10 траўня 2024, Пятніца, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ан-26 у Сірыі пацярпеў катастрофу праз пашкоджанні закрылкаў

Ан-26 у Сірыі пацярпеў катастрофу праз пашкоджанні закрылкаў

Катастрофа магла адбыцца праз тэхнічныя пашкоджанні.

Катастрофа расейскага самалёта Ан-26 у Сірыі магла адбыцца праз тэхнічныя пашкоджанні. Як піша «Коммерсантъ» у суботу, 10 сакавіка, фатальным магло стаць пашкоджанне закрылкаў, у выніку чаго вайскова-транспартны самалёт перайшоў у стромкае пікіраванне з вышыні ў некалькі сотняў метраў, паведамляе «Нямецкая хваля».

Ананімная крыніца распавяла выданню, што адзін з закрылкаў пры выпуску «на незразумелую прычыну проста вырвала», пасля чаго самалёт «клюнуў» у зямлю. «У такой сітуацыі нават дасведчаны экіпаж ужо нічога не мог зрабіць», - заявіў суразмоўца выдання.

У выніку катастрофы Ан-26 побач з аэрадромам Хмеймім у Сірыі загінулі 39 чалавек - шэсць чальцоў экіпажа і 33 пасажыры. Ніводнай грамадзянскай асобы на борце Ан-26 не было. Самалёт пацярпеў катастрофу пры заходзе на пасадку на аэрадроме, ён не даляцеў 500 метраў да ўзлётна-пасадачнай паласы.

Катастрофа Ан-26 стала другой у колькасці ахвяр пасля падзення ў снежні 2016 года каля Сочы пасажырскага Ту-154 Мінабароны РФ, які таксама накіроўваўся ў Сірыю. Тады загінулі 92 чалавекі, у тым ліку ўдзельнікі ансамбля песні і танца імя Аляксандрава.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках