11 траўня 2024, Субота, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: У Беларусі маглі б выдаваць бензін бясплатна

26
Эканаміст: У Беларусі маглі б выдаваць бензін бясплатна
Леанід Заіка

Падвышэнне коштаў бензіну беспадстаўнае.

Як і анансавалася, з сённяшняга дня аўтааматары будуць запраўляць свой транспарт з новымі, падвышанымі, коштамі. Гэта вынікае з пастановы дзяржаўнага канцэрна "Белнафтахім", паведамляе "Радыё Рацыя".

Як адзначаецца ў паведамленні прэс-службы арганізацыі, гэтая пастанова прынятая ў мэтах "удасканалення механізму цэнаўтварэння на нафтапрадукты". Паведамляецца, што "Белнафтахім" узгадніў цэнавую палітыку з Саўмінам, выпрацаваўшы "механізм змены коштаў аўтамабільнага паліва на ўнутраным рынку". Чарговае падвышэнне коштаў паліва каментуе эканаміст Леанід Заіка:

- Мы закупляем 22 мільёнаў тон нафты на бензін, а спажываем 7 мільёнаў тон. Мы можам проста за кошт розніцы паміж коштамі нафты, бензін, які прадаецца за межы СНД, мы маглі б выдаваць бензін нашым спажыўцам бясплатна. Нам трэба ўсяго 7 мільёнаў тон. Дзелавыя хлопцы на гэтым зарабляюць, а пасля будуюць нейкія вялікія крамы, сядзяць, грошы лічаць, - заявіў эканаміст.

Уласнікам транспартных сродкаў давядзецца плаціць за бензін маркі АІ-92 - 1 рубель 22 капейкі за літр; за бензін маркі АІ-95 1 рубель 30 капеек, АІ-98 каштуе рубель 51 капейку, дызельнае паліва 1 рубель 33 капейкі. Кошт бензіну падаражэў на 1 капейку, а саляркі - на 2 капейкі. Гэта ўжо другое падвышэнне коштаў паліва з пачатку года. Першы рост адбыўся амаль месяц таму - восьмага лютага. Тады кошт паліва павялічыўся на 2 капейкі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках