10 траўня 2024, Пятніца, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гендырэктар «Беларуськалію»: Завал расчышчаюць рыдлёўкамі

3
Гендырэктар «Беларуськалію»: Завал расчышчаюць рыдлёўкамі

Тэхніку выкарыстоўваць немагчыма.

НЗ на «Беларуськаліі» тэлеканалу АНТ пракаментаваў гендырэктар прадпрыемства Іван Галаваты. З ягоных слоў, удзень у суботу, 10 сакавіка, раскапалі «прыблізна 20 метраў на лініі выпрацоўкі», піша tut.by.

Паводле папярэдняй ацэнкі экспэртаў, паведамляе АНТ, трэба будзе раскапаць яшчэ мінімум метраў 30.

- Адбылося раптоўнае абрынанне парод даху, з вялікай інтэнсіўнасцю і з выдзяленнем газу, - патлумачыў гендырэктар «Беларуськалію» Іван Галаваты. - Як паказалі папярэднія звесткі, вышыня абрынання склала да 12 метраў лакальна, у дыяметры - прыблізна 3-4 метраў. Пасля праветрывання горных выпрацовак пачалася расчыстка завалаў.

Са слоў кіраўніка, работы не спыняюцца ні на хвіліну, людзі змяняюць адзін аднаго.

- На жаль, нейкай асаблівай тэхнікі выкарыстоўваць немагчыма, адбываецца зачыстка рыдлёўкамі. Складанасць у тым, што абмежаваная прастора. Шырыня выпрацоўкі складае ўсяго толькі 3,8 метра, вышыня - 3 метра. Магчымае размяшчэнне не больш чым 5 чалавек. На 14-й гадзіне было расчышчана ад завалаў прыкладна 20 метраў на лініі выпрацоўкі, на жаль, да цяперашняга часу працаўнікі не былі знойдзеныя. Дзе менавіта знаходзяцца людзі, пакуль сказаць складана, бо выкід быў досыць вялікай сілы, вялікай інтэнсіўнасці.

Як распавёў Іван Галаваты, апошнія 20 гадоў надзвычайных сітуацый на прадпрыемстве не было.

- Мы, вядома ж, спадзяемся на лепшае, не пакідаем апошнія надзеі, што людзі могуць быць жывымі.

Нагадаем, як паведамілі на «Беларуськаліі», 9 сакавіка 2018 года на падземным горным участку №10 рудніка 3-й рудаўправы, у змену з 11.50 да 18.50, пры выкананні комплексам ПКС-8 №4 засечкі на тэхналагічную збойку 22б заходняга слупа гарызонту - 620 м адбыўся раптоўны выкід солі і газу.

Інтэнсіўнасць выкіду склала прыблізна 600 м³ горнай пароды. Праходчы камбайн і самаходны вагон цалкам засыпала выкінутай пародай. Пад завал патрапілі машыніст горных машын Максім Анатольевіч Іваноў, 1973 года нараджэння, і горнарабочы вычышчальнага забою Дзмітрый Анатольевіч Валько, 1985 года нараджэння. Горнавыратавальнікі і службы рудніка вядуць працы для расчысткі завалы. На гэты час працоўныя не знойдзеныя. Створаная камісія для расследавання прычын і абставінаў раптоўнага выкіду.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках