20 красавiка 2024, Субота, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску размятаюць новабудоўлі з коштам менш за $1100 «квадрат»

13
У Менску размятаюць новабудоўлі з коштам менш за $1100 «квадрат»

Прыйшла другая хваля павышанага попыту на нерухомасць.

Яшчэ нядаўна рыелтары казалі пра «хапун» на другасным рынку жылля - з баз агенцтваў вымыліся ўсе недарагія варыянты кватэры другаснага рынку. Цяпер прыйшла другая хваля павышанага попыту - на новабудоўлі, у якіх кошт квадратнага метра трохі ніжэйшы за рынкавы, піша tut.by.

Паводле звестак аналітыкаў ГК «Твая сталіца», на рост пакупальніцкай актыўнасці на рынку новага жылля паўплывала скарачэнне прапановы на другасным рынку. Таму частка пакупнікоў «другаснага рынку» вымушана была пераарыентавацца на новабудоўлі эканом- і стандарт-класа.

Студзеньская чарга пад офісам дзяржзабудоўшчыка, які прапаноўваў кватэры ў Калінінградскім завулку па 1200 даляраў (але з парковачным месцам у прыдачу), была прадвеснікам сённяшняга ўсплёску.

Сёння стаяла чарга пад офісам ДВА «Мінскбуд», дзе заключалі дамовы на 28 кватэр у панэльцы на Скрыпнікава-Адзінцова. Квадратны метр тут каштуе 2050 рублёў (крыху больш за 1000 даляраў). Чарга пачала дзяжурства яшчэ з 5 сакавіка. І будзе стаяць у чаканні пачатку продажаў другой партыі кватэр.

Забудоўшчыкі, якія прапаноўвалі кватэры ў тыпавых дамах з коштам квадратнага метра да 1100 даляраў, канстатуюць, што вельмі задаволеныя тэмпамі продажаў, якія назіраюць апошнія тыдні.

- Дом ля метро па 1100-1200 даляраў за квадратны метр (у залежнасці ад метражу кватэр) мы прадалі фактычна за месяц, - распавядае аддзел продажаў аднаго з буйных забудоўшчыкаў. - Другі, па 1200 даляраў за квадратны метр, прадаецца таксама вельмі добра.

- Гэта чыстая псіхалогія: людзі паверылі ў стабільнасць курсу і даступнасць крэдытаў, - адзначае аналітык ГК «Твая сталіца» Андрэй Чарнышоў. - Але калі вывучыць, што разбіраюць, выходзіць, што высокі попыт толькі ў вельмі надзейных забудоўшчыкаў, на дамы, якія размяшчаюцца ў добрых месцах, на кватэры невялікай плошчы, з коштам не вышэй за сярэднярынкавы. Гэта забяспечаны крэдытамі адкладзены попыт, які паступова рэалізуецца. Наколькі яго хопіць, з улікам таго, што значная частка была рэалізаваная ўжо ў 2017 годзе, - пытанне адкрытае.

Паводле звестак нашых іпатэчных кансультантаў, у 2018 годзе колькасць пакупнікоў з крэдытамі зніжаецца - не крытычнымі тэмпамі, але ўсё ж. Гэта пацвярджаецца і агучанымі нядаўна звесткамі кадастравага агенцтва па ўгодах за студзень. Так што мы не прагназуем усплёску коштаў.

Словы аналітыка ўскосна пацвярджаюць ва УКСе Ленінскага раёна, дзе заўтра пачнуць прадаваць кватэры ў маналітным каркасным доме па Ігуменскім тракце (каля Лошыцкага парку). Кошт кватэр з машына-месцам ад 1150 (у вялікіх «трохпакаёўках») да 1250 (у «аднапакаёўцы») даляраў за квадратны метр. У УКСе кажуць: домам цікавяцца, але чарга пад офісам не дзяжурыць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках