4 траўня 2024, Субота, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: Патэнцыйнай мэтай №1 для Пуціна з'яўляецца Беларусь

57
Андрэй Іларыёнаў: Патэнцыйнай мэтай №1 для Пуціна з'яўляецца Беларусь
АНДРЭЙ ІЛАРЫЁНАЎ
ФОТА: RFE/RL

Пуцін, сутыкнуўшыся з жорсткім супрацівам ва Украіне, задумваецца аб анэксіі Беларусі.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, сутыкнуўшыся з жорсткім супрацівам ва Украіне, задумваецца аб анэксіі Беларусі.

Такое меркаванне ў эфіры праграмы «Західний Погляд» на ObozTV выказаў расейскі эканаміст, былы дарадца Пуціна Андрэй Іларыёнаў.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, сутыкнуўшыся з жорсткім супрацівам ва Украіне, задумваецца аб анэксіі Беларусі.

«Я думаю, што патэнцыйнай мэтай №1 для Пуціна з'яўляецца Беларусь. Ён ужо сутыкнуўся з магутным супрацівам ва Украіне, гэта абыходзіцца ў вялікую колькасць крыві і грошай, акрамя таго, рэакцыя заходняга грамадства вельмі негатыўная. Я думаю, што Украіна для яго ўжо не такая прывабная мэта», - адзначыў ён.

На думку Іларыёнава, Пуцін пасля ўкраінскай няўдачы спадзяецца такім чынам выправіць сітуацыю.

«Беларусь - недэмакратычная краіна, не мае сяброў сярод заходніх краін і не ўваходзіць у вайсковыя хаўрусы з дзяржавамі ЕЗ. З палітычнага, дыпламатычнага і вайсковага пункту гледжання Беларусь з'яўляецца самай лёгкай мэтай», - падкрэсліў ён.

Расейскі экспэрт адзначыў, што Пуцін зацікаўлены не ў анэксіі часткі Беларусі, як было з Крымам і Данбасам.

«Для яго ўся Беларусь з'яўляецца цікавай мэтай. Ён думае, што насельніцтва Беларусі надзвычай пазітыўна ставіцца да РФ, расейскай мовы і да яго самога...Вось чаму я думаю, што мэта Пуціна нумар адзін і праблема для ўсяго свету - гэта незалежнасць Беларусі», - заявіў экс-дарадца Пуціна.

На пытанне, калі можна чакаць анэксіі Беларусі, Іларыёнаў адказаў: «Я не думаю, што гэтага можна чакаць проста цяпер, але гэта можа здарыцца яшчэ пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі».

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках