8 траўня 2024, Серада, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея паставіць на ўзбраенне ранейшыя савецкія ядзерныя ракеты

7
Расея паставіць на ўзбраенне ранейшыя савецкія ядзерныя ракеты

Ракеты былі пастаўленыя Украінай за «газавыя запазычанасці».

У якасці носьбітаў гіпергукавых лётаючых блокаў найноўшага расейскага комплексу «Авангард» будуць выкарыстоўвацца вадкасныя савецкія ракеты УР-100Н УТТХ (паводле класіфікацыі ЗША - SS-19 «Стылет»), паведамляе ТАСС.

Іх возьмуць са старых запасаў: З0 такіх ракет былі пастаўленыя Украінай у пачатку 2000-х гадоў за «газавыя запазычанасці». Пасля распаду СССР яны захоўваліся на складах у не запраўленым стане - гэта значыць, практычна новыя, здольныя стаяць на баявым дзяжурстве некалькі дзясяткаў гадоў.

З прыняццем на ўзбраенне цяжкай ракеты РС-28 «Сармат» такія блокі будуць устанаўлівацца і на яе. Уласная крыніца ў абаронна-прамысловым комплексе паведаміла агенцтву, што магутнасці ўсталяванага на ім ядзернага зараду - больш за дзве мегатоны ў тратылавым эквіваленце.

Ракета УР-100Н УТТХ - глыбокая мадыфікацыя створанага ДКБ-52 Уладзіміра Чэламея ў 1960-х гадах ракетнага комплексу УР-100. Прынятая на ўзбраенне ў 1980 годзе. Цяпер на ўзбраенні РВСН, паводле звестак адкрытых крыніц, складаецца 30 такіх ракет шахтавага базавання. Стартавая маса - амаль 100 тон, закід - блізу 4,5 тон.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках