8 траўня 2024, Серада, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Мех: Пікет у гонар 100-годдзя БНР пройдзе ў цэнтры Кобрына

2
Аляксандр Мех: Пікет у гонар 100-годдзя БНР пройдзе ў цэнтры Кобрына
АЛЯКСАНДР МЕХ
ФОТА: RACYJA.COM

Актывіст аплаціць пікет са сваёй кішэні.

Кобрынскія ўлады далі дазвол на правядзенне 25 сакавіка ў цэнтры горада святочнага пікету да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Са слоў грамадскага актывіста Аляксандра Меха, пікет будзе мець асветніцкі характар:

- Блізу тыдня ішлі доўгія перамовы з чыноўнікамі Кобрынскага выканкама. Дасягнутая дамоўленасць, што пікет будзе праходзіць перад Палацам культуры 25 сакавіка з 11.00 да 15.00. Мы зробім выставу інфармацыйных буклетаў пра 100-я ўгодкі БНР.

Са слоў Аляксандра Меха, пікет у Кобрыне ён хацеў правесці 24-ого сакавіка. Каб 25-га ахвотныя змаглі паехаць на свята ў сталіцу. Але ўлады на 24-е адмовілі, пагадзіліся толькі на 25-га і нават у цэнтры горада.

На думку Меха, каб не дапусціць кобрынскіх актывістаў у Менск. Плаціць за правядзенне пікету Аляксандр Мех будзе са сваёй кішэні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках