8 траўня 2024, Серада, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дураў адмовіўся аддаваць ФСБ ключы ад Telegram

21
Дураў адмовіўся аддаваць ФСБ ключы ад Telegram
ПАВЕЛ ДУРАЎ

Заснавальнік мэсэнджара паабяцаў бараніць прыватнасць перапіскі карыстальнікаў.

Telegram не збіраецца раскрываць перад расейскімі спецслужбамі змест перапіскі карыстальнікаў, заявіў заснавальнік мэсэнджара Павел Дураў.

«Пагрозы блакавання Telegram, калі ён не перадасць прыватныя звесткі карыстачоў, не прынясуць пладоў. Telegram прадоўжыць бараніць свабоду і недатыкальнасць прыватнага жыцця», - напісаў Дураў на сваёй старонцы ў Twitter.

20 сакавіка Вярхоўны суд прызнаў законным загад Федэральнай службы бяспекі, які ўстанаўлівае працэдуру перадачы спецслужбе ключоў для расшыфроўкі перапіскі карыстачоў. Адразу пасля гэтага Раскамнагляд абавязаў мэсэнджар цягам 15 дзён падаць ФСБ неабходныя звесткі. У адваротным выпадку паводле дзейснага заканадаўства Telegram пагражае блакіроўка.

Telegram Messenger LLP у Вярхоўным судзе патрабаваў прызнаць несапраўдным загад ФСБ, прыняты ў рамках антытэрарыстычнага закона Ірыны Яравой.

Прадстаўнікі мэсэнджара намагалі, што дакумент супярэчыць патрабаванню закона аб неабходнасці судовай пастановы для доступу да перапіскі карыстальнікаў. Акрамя таго, загад датаваны 19 чэрвеня, а закон Яравой увайшоў у дзеянне толькі 20 ліпеня.

У кастрычніку 2017 г міравы суд у Маскве аштрафаваў Telegram на 800 000 руб за адмову падаць ФСБ ключы для шыфроўкі паведамленняў карыстальнікаў. 12 снежня пастанову пацвердзіў Мяшчанскі суд. За паўторную адмову ў перадачы звестак мэсэнджар можа быць заблакаваны.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках