8 траўня 2024, Серада, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зменіцца расклад цягнікоў праз пераход на летні час Украіны і ЕЗ

У Беларусі зменіцца расклад цягнікоў праз пераход на летні час Украіны і ЕЗ

Уначы з 24 на 25 сакавіка Украіна і краіны ЕЗ пяройдуць на летні час.

Гэта стане прычынай пераменаў у раскладзе міжнародных і ўнутраных цягнікоў у Беларусі. Tut.by паглядзеў, як зменіцца расклад некаторых з іх.

Праз тое, што амаль усе суседзі Беларусі (акрамя Расеі) у ноч з 24 на 25 сакавіка перавядуць стрэлкі, зменіцца расклад цягнікоў у Беларусі. У першую чаргу гэта закране міжнародныя кірункі, але расклад некаторых унутраных цягнікоў таксама зменіцца.

Напрыклад, цягнік 127Б Берасце - Варшава цяпер адпраўляецца з Берасця а 15:23. Да яго з Менска пасажыраў падвозіць цягнік бізнэс-класа 727Б Менск - Берасце адпраўленнем з Менска а 10:57.

З 25 сакавіка абодва цягнікі будуць адпраўляцца з пачатковых пунктаў на гадзіну раней. Цягнік 727Б Менск - Берасце будзе адпраўляцца а 9:55, цягнік 127Б Берасце - Варшава - а 14:23. Час прыбыцця пасажыраў у Варшаву застанецца ранейшым.

Цягнікі ў Кіеў і Вільню будуць адпраўляцца з Менска ў ранейшы час. Аднак зменіцца час іх прыбыцця ў канчатковы пункт.

Так, калі цягнік 086Б Менск - Кіеў, які адпраўляецца з Менска а 22:40, прыбывае ў Кіеў а 7:52, то будзе прыбываць пазней - а 8:56.

Цягнік 805Б Менск - Вільня і пасля пераводу стрэлак у суседніх краінах будзе адпраўляцца з Менска а 7:35, але прыбываць у сталіцу Літвы не а 9:05, а 10:05.

Цягнік 803Б Менск - Вільня па-ранейшаму будзе адпраўляцца з Менска а 10:35, прыбываць у Вільню пазней, а 13:35 замест 12:35. Пры гэтым час у шляху не зменіцца.

Беларусы і расейцы час пераводзіць не будуць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках