7 траўня 2024, aўторак, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд: Беларусь спыніла працу прадпрыемства, якое падпадала пад праверку

6
Рассельгаснагляд: Беларусь спыніла працу прадпрыемства, якое падпадала пад праверку

Інспектараў не пусцілі на «Аршанскі малочны камбінат».

Пасля пачатку ў Беларусі інспекцыйнай кампаніі Рассельгаснагляду беларуская старана паведаміла аб немагчымасці наведвання раней заяўленага прадпрыемства, ПУП «Аршанскі малочны камбінат вытворчы цэх Сенненскі», праінфармаваўшы аб прыпыненні дзейнасці гэтага прадпрыемства. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні расейскай установы.

«Са сваёй стараны Рассельгаснагляд не пярэчыць супраць выключэння з праграмы інспекцыі названага прадпрыемства, але ўважае за неабходнае ўвесці з 22 сакавіка 2018 года часовыя абмежаванні на ўвоз у Расейскую Федэрацыю прадукцыі прадпрыемства ПУП «Аршанскі малочны камбінат вытворчы цэх Сенненскі» да правядзення яго інспекцыі спецыялістамі Рассельгаснагляду», - гаворыцца ў паведамленні.

У прадукцыі закрытага цэха лабараторыі Рассельгаснагляду тройчы сёлета выяўлялі антыбактэрыйныя прэпараты: сульфаметазін (прызначаны для лячэння гаймарыту, пнеўманіі, рожы і г.д.), а таксама альбендазола сульфона і альбендазола сульфаксіду (прызначаныя для лячэння ад паразітаў).

У гэтым годзе Беларусі пагражае поўная забарона на экспарт малочнай сыравіны. Аднак тэрміны ўвядзення забароны некалькі разоў пераносіліся, і ў выніку Расея і Беларусь падпісалі дарожную карту аб працэдуры зняцця абмежаванняў на пастаўкі ў Расею беларускай жывёлагадоўчай прадукцыі на 2018 год.

Стораны дамовіліся выконваць балансы попыту і прапановы прадукцыі жывёлагадоўлі праз інтэграцыю беларускай інфармацыйнай сістэмы нагляду і расейскай ФДІС «Меркурый», а таксама правесці інспекцыі беларускіх прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць пастаўкі жывёлагадоўчай прадукцыі ў Расею, бяспека якой выклікае ўстурбаванасць расейскай стараны. Такія праверкі распачатыя 19 сакавіка 2018 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках