7 траўня 2024, aўторак, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Францыі: Расея - краіна-агрэсарка

3
Кіраўнік МЗС Францыі: Расея - краіна-агрэсарка
ЖАН-ВЕРБ ЛЕ ДРЫЯН
ФОТА: BERTRAND GUAY/AFP

Ніякай дзвюхзначнасці быць не можа.

Расея - краіна-агрэсарка, Украіна - краіна, якая сутыкнулася з агрэсіяй, ніякай дзвюхзначнасці тут няма.

Пра гэта міністр замежных спраў Францыі Жан-Іў Ле Дрыян заявіў на супольным брыфінгу са сваім украінскім калегам Паўлам Клімкіным у Кіеве, паведамляе liga.net.

«Ёсць краіна-агрэсарка і краіна, на якую накіраваная агрэсія. Ніякай дзвюхзначнасці быць не можа», - сказаў ён.

Кіраўнік МЗС Францыі адзначыў, што разам са сваім нямецкім калегам Хайка Маасам будзе ціснуць на РФ, каб яна выконвала свае абавязацельствы ў рамках менскіх пагадненняў - перш за ўсё, у пытаннях бяспекі.

Ле Дрыян падкрэсліў, што толькі пасля ўвядзення на Данбасе поўнага і стабільнага рэжыму спынення агню можна будзе казаць аб пераходзе да іншых пунктаў Менска.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках