9 траўня 2024, Чацвер, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гендырэктар «Камволя» патлумачыў, чаму моладзь не ідзе працаваць на дзяржпрадпрыемствы

29
Гендырэктар «Камволя» патлумачыў, чаму моладзь не ідзе працаваць на дзяржпрадпрыемствы

Дзіўнае тлумачэнне здзівіла грамадскасць.

На днях гендырэктар «Камволя» Анатоль Суботка ў інтэрв'ю агенцтву «Минск-Новости» паспрабаваў растлумачыць, чаму мадэрнізаванае за 110 мільёнаў даляраў прадпрыемства перажывае дэфіцыт кадраў (у прадзільным цэху пустуе палова працоўных месцаў).

У чым бачыць праблему кіраўнік?

- У тым, што камбінат размешчаны ў сталіцы. Маладыя людзі могуць знайсці сабе больш лёгкую працу, чым на камвольнай вытворчасці. Так, у нас сёння стабільнасць, нарошчванне аб'ёмаў, пастаянная загрузка, тым хто мае патрэбу ў жыллі, прадстаўляем інтэрнат. Але дзяўчыне прасцей пайсці ў гандлёвую арганізацыю і праседзець за касай 7-8 гадзін, чым працаваць за прадзільнай машынай. Моладзь адвыкла ці не прывыкла да фізічнай працы, - заявіў Анатоль Суботка.

Ягоныя словы, дарэчы, цікавыя яшчэ тым, што кіраўнік чамусьці ўпэўнены, што праца касіраў не з'яўляецца цяжкай, піша «Салiдарнасць».

Але больш паказальна, што дырэктар не назваў асноўную прычыну недахопу кадраў. Не трэба быць аналітыкам, каб здагадацца, што справа ў невысокім заробку - пры годнай аплаце людзі гатовыя брацца амаль за любую працу.

Банк вакансій на сайце Менгарвыканкама пацвярджае гэтую здагадку.

Рэстаўратар гатовай прадукцыі - заробак 370 рублёў.

Аператар матальнага абсталявання - 450 рублёў.

Сушыльшчык - 460 рублёў.

Аператар істужачнага абсталявання - 555 рублёў.

Як пішуць на форумах, у рэальнасці заробак будзе яшчэ ніжэйшым. І гэта пры працы ў тры змены. Між тым сярэдні заробак работнікаў Менска за студзень склаў амаль 1 200 рублёў.

Сапраўды нейкая несвядомая моладзь пайшла, якая не хоча працаваць задарма, а шукае працу з больш высокім заробкам.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках