4 траўня 2024, Субота, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стагоддзе БНР у Гомелі адзначылі лекцыямі і выступам Змітра Бартосіка

Стагоддзе БНР у Гомелі адзначылі лекцыямі і выступам Змітра Бартосіка
ФОТА: GOMEL.TODAY

Жыхары Гомеля далучыліся да святкавання Дня Волі.

Цэнтр рэгіянальнага развіцця «ГДФ» прысвяціў адзін з гарадскіх сходаў важнай даце ў гісторыі нашай краіны - стагоддзю падпісання трэцяй статутнай граматы БНР, якая абвяшчала незалежнасць Беларусі, піша сайт gomel.today.

На сустрэчы выступілі гомельскія гісторыкі Юры Глушакоў і Яўген Меркіс. У сваёй лекцыі Юры Глушакоў распавёў пра падзеі той складанай эпохі, палітычныя погляды бацькоў-заснавальнікаў БНР і выхадцаў з Гомельшчыны, якія ўзялі ўдзел у станаўленні дзяржавы. У тым ліку гісторык распавёў пра лёс Палуты Бадуновай - міністаркі БНР, якая нарадзілася ў Навабеліцы.

Фото: gomel.today

Яўген Меркіс у сваім выступе распавёў, чаму «Дзень Волі» - важная для ўсіх беларусаў дата, якая сапраўды аб'ядноўвае нацыю.

— У Гомелі часта можна сутыкнуцца з памылковым меркаваннем, што падзеі гісторыі і абвяшчэння БНР да нас мела мала дачынення, што мы былі недзе на перыферыі. Але у той час у нас былі глыбокія сувязі з БНР. Выхадцы з Гомельшчыны выканалі вырашальную ролю ў гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі. Тая ж самая Палута Бадунова, ураджэнка Навабеліцы, міністарка, якая была ў першым урадзе БНР. Яна была адзінай жанчынай сярод усех нашых суседзяў, хто паставіў подпіс пад актам аб незалежнасці сваёй дзяржавы. У той час калі на жанчынаў коса глядзелі, нават калі яны намагалісь атрымаць прафесію. Сваю ролю выканаў Мітрафан Доўнар-Запольскі, ураджэнец Рэчыцы, які працаваў гэтыя часы ў Кіеве і вельмі дапамог наладзіць бізнэссувязі паміж УНР і БНР. Менавіта яго заслуга ў тым, што ў 1918 годзе на нашых тэрыторыях не было голаду.

Фото: gomel.today

Калі казаць пра сённяшні дзень, чыноўнікі, на жаль, ігнаруюць гэтую дату. Але мы можам бачыць попыт на яе сярод грамадства. Сёння на сходзе, які зладзіў «ГДФ», людзі проста не ўмясціліся ў памяшканне. Я ўпэўнены, што калі б не было папярэдняй рэгістрацыі, іх бы прыйшло яшчэ больш. Я не разумею, чаму чыноўнікі саромеюцца святкаваць дату абвяшчэння першай беларускай дзяржавы.

Фото: gomel.today
Фото: gomel.today
Фото: gomel.today

Дырэктар цэнтра рэгіянальнага развіцця «ГДФ» і сайта «Сильные Новости» Пётр Кузняцоў пракаментаваў важнасць падзеі:

- Гісторыя Беларусі вельмі складаная, у ёй было практычна ўсё. Сто гадоў таму быў асабліва драматычны момант - распадалася імперыя, у якой не прызнаваліся ніякія народы. Мы думаем, калі б тады беларусы не заявілі пра сябе як пра нацыю, абвясціўшы БНР, то пазней у бальшавікоў не было б проста падставы садзейнічаць з'яўленню БССР. А без БССР не было б і сучаснай Рэспублікі Беларусь - краіны, у якой мы жывём і якую вельмі любім.

Фото: gomel.today

У наяўнасці ланцужок гістарычных падзей, які прывёў да стварэння беларускай дзяржаўнасці, і першым у гэтым ланцужку было якраз абвяшчэнне БНР. Таму мы ўважаем, што гэта свята, якое сапраўды павінна аб'ядноўваць беларусаў - як прыхільнікаў нацыянальнай гісторыі, так і прыхільнікаў БССР, бо без БНР і яе б не было.

Фото: gomel.today
Фото: gomel.today

Мерапрыемства завяршылася выступам беларускамоўнага барда і публіцыста Змітра Бартосіка, які шмат гадоў пражыў у Гомелі.

Фото: gomel.today
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках