У Менску прайшоў «жаночы забег»
6- 8.03.2018, 16:00
- 15,551
Амаль 3500 жанчын паўдзельнічалі ў забегу Beauty run у Менску.
Сёлета 8 сакавіка ў Менску зноў адбыўся лёгкаатлетычны забег Beauty run. Летась у ім прынялі ўдзел блізу 2 тысяч жанчын, у гэтым - больш за 3 тысячы, распавялі Onliner.by арганізатары мерапрыемства. Цяперашні забег праводзіўся Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі і Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Рэспубліцы Беларусь у межах кампаніі «Не маўчы! Спыні насілле ў сям'і!».
У забегу ўзялі ўдзел пасол Злучанага каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёна Гіб, пасол Швэцыі Крысціна Ёоханесан, чэмпіёнка Еўропы ў тайскім боксе Марыя Валент, міс Беларусь 2008 года Вольга Хіжынкова і іншыя вядомыя людзі.
