24 траўня 2024, Пятніца, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: Лукашэнка сказаў, што РФ з тэрыторыі Беларусі не нападзе або ён папярэдзіць за дзень

29
Турчынаў: Лукашэнка сказаў, што РФ з тэрыторыі Беларусі не нападзе або ён папярэдзіць за дзень
АЛЯКСАНДР ТУРЧЫНАЎ
ФОТА: REUTERS

Кіраўнік РНБА Украіны распавёў пра перамовы з Лукашэнкам у 2014 годзе.

Вясной 2014 года ўкраінскіх войскаў не выстарчала, каб перакрыць усе кірункі, якія Расея магла выкарыстоўваць для нападу.

Пра гэта Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў распавёў у інтэрв'ю выданню «Гордон».

«Усе хоць трохі жывыя часткі я даў каманду перакінуць з захаду краіны на поўнач і ўсход для стварэння там абаронных рубяжоў. Войскаў не стае перакрыць асабліва небяспечныя кірункі магчымага наступу.

Рэзерваў няма. Каб скараціць колькасць магчымых кірункаў удару, я выехаў у Беларусь на сустрэчу з Лукашэнкам. Ён паабяцаў, што з тэрыторыі ягонай краіны расейцы нас атакаваць не будуць. Але калі мы развітваліся, ён сказаў: «Але ў крайнім выпадку я папярэджу за дзень...», - заявіў Аляксандр Турчынаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках