5 траўня 2024, Нядзеля, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК пра справу Коржыча: Гэта было самагубства

23
СК пра справу Коржыча: Гэта было самагубства
АЛЯКСАНДР КОРЖЫЧ

Следчыя закрылі справу радавога з Печаў.

У Следчым камітэце сёння распавялі падрабязнасці справы, звязанай са смерцю жаўнера тэрміновай службы Аляксандра Коржыча. У якасці абвінавачаных - трое сяржантаў. Устаноўлены шмат якія факты перавышэння імі ўлады - больш за 150 эпізодаў, у тым ліку атрыманне хабараў. Віну абвінавачаныя прызналі часткова. Усяго пацярпелымі прызнаныя 57 чалавек, піша onliner.by.

- Расследаванне закончанае. Безумоўна, названыя асобы неаднаразова выкарыстоўвалі гвалт у дачыненні да Аляксандра Коржыча, збіваючы рукамі і нагамі, - заявіў начальнік галоўнай следчай управы СК Алег Шандаровіч. - Прымушалі бязвыплатна набываць прадукты харчавання і цыгарэты за дазвол схадзіць у краму на тэрыторыі вайсковай часткі.

Жаўнеры фактычна за грошы куплялі сабе права карыстацца ў мабільнымі тэлефонамі. Коржыч заплаціў сяржанту за такі дазвол 40 рублёў, яму ж перадаў 30 рублёў за тое, каб ён не выкарыстоўваў да яго фізічны гвалт, вызваліў ад гаспадарчых работ і аберагаў ад выканання каманд і незаконных патрабаванняў іншых сяржантаў, яшчэ 20 рублёў абвінавачаны атрымаў ад Коржыча ў якасці "адчэпных" за тое, што знаходзіўся на лячэнні ў стацыянарнай установе.

Акрамя таго, названыя абвінавачаныя, сістэматычна па-за адведзеным часам для заняткаў фізічнай падрыхтоўкай, у тым ліку і ўначы пасля сігналу адбою, здзекуючыся, прымушалі падначаленых выконваць фізічныя практыкаванні.

На думку следства, апісаныя вышэй сістэматычныя супрацьпраўныя дзеянні абвінавачаных пацягнулі цяжкія наступствы - самагубства радавога Коржыча.\

Нагадаем, 21-гадовы ўраджэнец Пінска Аляксандр Коржыч, набраны на службу менш за паўгода таму, быў знойдзены 3 кастрычніка павешаным ў склепе аднаго з будынкаў на тэрыторыі вайсковай часткі пад Барысавам. 5 кастрычніка ў якасці першапачатковай версіі трагедыі следства назвала суіцыд. Бацькі і сябры загінулага ў гэтую версію катэгарычна не вераць.

10 кастрычніка следства паведаміла аб распачынанні крымінальнай справы паводле ч 3 арт 443 КК (парушэнне статутных правілаў узаемадачыненняў паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус вайсковага службоўцы, пры адсутнасці стасункаў падпарадкаванасці, што пацягнула цяжкія наступствы).

Як стала вядома пазней, радавы Аляксандр Коржыч правісеў у пятлі сем дзён.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках