2 траўня 2024, Чацвер, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША выдадуць $1 мільярд на гіпергукавую ракету

9
ЗША выдадуць $1 мільярд на гіпергукавую ракету

Пентагон надумаў адказаць на выклік Пуціна.

Вайскова-паветраныя сілы ЗША выдадуць на распрацоўку гіпергукавой ракеты 928 мільёнаў даляраў. Дамова з кампаніяй-вытворцам узбраення Lockheed Martin прадугледжвае стварэнне гіпергукавой зброі далёкага радыусу дзеяння, паведамляе dw.com.

Замова на стварэнне гіпергукавой ракеты стала рэакцыяй ЗША на распрацоўку такога ўзбраення ў Расеі ды Кітаі. Са слоў прадстаўніка Пентагона, Пекін стварыў "дастаткова спелую сістэму" для гіпергукавой ракеты з радыусам дзеяння на некалькі тысяч кіламетраў. З цяперашняй сістэмай супрацьпаветранай абароны войска ЗША не змагло б вызначыць набліжэнне такой ракеты, адзначылі ва ўстанове.

Гіпергукавыя ракеты могуць абыходзіць існыя сістэмы СПА, бо яны здольныя змяняць кірунак падчас палёту, траекторыя якога не прадказальная, у адрозненне ад звычайных ракет.

Магчыма, у Расеі ёсць "Кінжал"

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у штогадовым пасланні Федэральнаму сходу 1 сакавіка паведаміў аб распрацоўцы ў Расеі новых тыпаў зброі. Так, ён абвясціў аб стварэнні гіпергукавога авіяцыйнага ракетнага комплексу "Кінжал". Са слоў Пуціна, выпрабаванні гэтай ракеты, хуткасць якой нібыта перасягае хуткасць гуку ў 10 разоў, праводзяцца са снежня 2017 года на поўдні Расеі. Пры гэтым нямецкія экспэрты ўважаюць за непраўдападобныя заявы аб стварэнні ў Расеі ядзерна-энэргетычнай крылатай ракеты і гіпергукавой устаноўкі.

Вашынгтон змяняе планы

Урад ЗША абвясціў аб змене сваёй палітыкі ўзбраення, каб спрыяць павелічэнню экспарту і колькасці працоўных месцаў. Сярод іншага, улады маюць намер зняць абмежаванні на продаж дронаў прадукцыі ЗША, каб не саступаць імкліваму рынку ў Кітаі, які развіваецца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках