4 траўня 2024, Субота, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - найбуйнейшы пастаўшчык нелегальных цыгарэт у Расею

2
Беларусь - найбуйнейшы пастаўшчык нелегальных цыгарэт у Расею

Наша краіна займае 2,2% расейскага тытунёвага рынку.

Пра гэта гаворыцца ў даследаванні аналітычнага агенцтва Kantar TNS.

Як паведамляе "Прайм Пресс", даследаванне праводзілася на замову вядучых тытунёвых кампаній, Japan Tobacco International (JTI), Philip Morris International (PMI), British American Tobacco (BAT)

і Imperial Tobacco, метадам інтэрв'ю і абмену пачкаў у расейскіх палільшчыкаў ва ўзросце ад 19 да 64 гадоў. Апытанне рэспандэнтаў праходзіла са студзеня да лютага 2018 г.

Паводле вынікаў даследавання, доля нелегальнага рынку цыгарэт у Расеі значна павялічылася: цяпер яна складае 7,7% супраць 4,6% годам раней.

Найбольш высокі ўзровень нелегальнай тытунёвай прадукцыі традыцыйна назіраецца ў памежных з Беларуссю рэгіёнах - Бранскай і Смаленскай абласцях. Тут доля нелегальных цыгарэт амаль утрая перавышае агульнарасейскія паказчыкі: у першым квартале 2018 г яна дасягнула 21,4% ад продажаў цыгарэт на гэтай тэрыторыі.

Кіраўнік аддзела «БАТ Расія» (расейская структура BAT) у супрацьдзеянні незаконнаму абарачэнню тытунёвых вырабаў Максім Курганскі адзначыў, што ў адказ на падвышэнне тытунёвых падаткаў і коштаў цыгарэт расейскія палільшчыкі не кідаюць паліць, а пераходзяць на даступны кантрафакт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках