5 траўня 2024, Нядзеля, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве пачаўся новы суд за дзедаўшчыну

11
У Барысаве пачаўся новы суд за дзедаўшчыну

На суд прывялі дзясяткі жаўнераў тэрміновай службы.

У абласным судзе Барысава 23 красавіка распачалі разгляд справы былога камандзіра аддзялення вайсковай часці № 43064 у Печах (Барысаў) сяржанта Александрa Бердніка. Яго абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да жаўнераў тэрміновай службы (паводле ч 1 арт 455, ч 2 арт 455 Крымінальнага кодэкса Беларусі), паведамляе «Радыё Свабода».

Пацярпелымі паводле справы праходзяць чацвёра жаўнераў тэрміновай службы.

У зале суда знаходзяцца некалькі дзясяткаў жаўнераў тэрміновай службы, якіх камандаванне накіравала прысутнічаць на працэсе.

Аляксандр Берднікаў быў затрыманы 11 снежня 2017 года. Разгляд яго справы не звязана са справай Аляксандра Коржыча, які аднак служыў у той жа частцы.

Пракурор агучыў, што Берднік браў хабару цыгарэтамі і кавай. Агульная сума хабараў - 33 рублі 17 капеек. Таксама ён гвалтоўна забраў тэлефоны ў 4 жаўнераў. Аднаго з жаўнераў ударыў з нанясеннем лёгкага цялеснага пашкоджання.

Следства мяркуе, што сяржант парушаў вайсковы статут, перавышаў службовыя паўнамоцтвы з карыслівых мэтаў і чыніў гвалт.

Берднік вінаватым сябе не прызнае.

Усе злачынствы Бердніка ўчыненыя ў перыяд ліпень-кастрычнік 2017 года.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках