5 траўня 2024, Нядзеля, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дураў прапанаваў правесці яшчэ адную акцыю з папяровымі самалёцікамі ў падтрымку Telegram

Дураў прапанаваў правесці яшчэ адную акцыю з папяровымі самалёцікамі ў падтрымку Telegram

Уладальнік мэсэнджэра падзякаваў грамадзянам Расеі за падтрымку свабоднага інтэрнэту.

Стваральнік і ўладальнік Telegram Павел Дураў прапанаваў правесці новую акцыю з запускам папяровых самалёцікаў у падтрымку мэсэнджэра. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў "Вконтакте" 23 красавіка.

"Шчыра дзякую жыхарам дзясяткаў гарадоў Расеі за падтрымку свабоднага інтэрнэту. Відэаролікі з мінулай акцыі прапаную выкладваць пад хэштэгам #sundaypaperplane ва ўсіх сацсетках. Наступны раз? Нядзеля, 29 красавіка, а 19.00 паводле мясцовага часу", - напісаў Дураў.

16 красавіка 2018 гады Роскомнадзор пачаў блакаваць доступ да Telegram на тэрыторыі Расеі. Да гэтага ўласнікі мэсэнджэра адмовіліся даць спецслужбам РФ ключы для дэкадавання паведамленняў.

Уладальнік Telegram Павел Дураў заклікаў расейскіх карыстальнікаў не выдаляць і не пераўсталёўваць Telegram. Ён паабяцаў, што мэсэнджэр будзе выкарыстоўваць убудаваныя метады абыходу блакаванняў, якія не патрабуюць дзеянняў ад карыстальнікаў. Пры гэтым ён прызнаў, што не гарантуе даступнасць сэрвісу без выкарыстання віртуальных прыватных сетак (VPN).

Роскомнадзор для поўнай забароны мэсэнджэра заблакаваў IP-адрасы кампаній Amazon і Google, хостынг якіх выкарыстоўвае Telegram. Ад такіх дзеянняў рэгулятара пацярпелі дадаткі Microsoft, MasterCard, Twitter, Viber і іншых арганізацый, якія мелі доступ да тых жа сэрвэраў, удакладняе "Радыё Свабода".

19 красавіка Дураў паведаміў, што Telegram далей застаеца даступным расейскім карыстальнікам. Ён таксама падзякаваў тым, хто "ўдзельнічае ў лічбавым супраціве".

22 красавіка Роскомнадзор заблакаваў шэраг IP-адрасоў кампаніі Google. У гэты дзень расейскія карыстальнікі Telegram узялі ўдзел у акцыі, прымеркаванай да сёмага дня блакавання сэрвісу - яны запускалі папяровыя самалёцікі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках