5 траўня 2024, Нядзеля, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць вулічных гандляроў адправілі «спецатрады» з БРСМ

36
Супраць вулічных гандляроў адправілі «спецатрады» з БРСМ
АРХІЎНЫЯ ФОТА BYMEDIA

Улады ўвялі «новыя механізмы» ў барацьбе з гандлем у Менску.

Новыя метады барацьбы з вулічным гандлем 23 красавіка абмеркавалі ў Менгарвыканкаме, паведамляе БелТА.

Да праверак гандлю на вуліцах цяпер падключылі «моладзевыя атрады аховы правапарадку БРСМ», якія двойчы на тыдзень дзяжураць ля станцый метро «Каменная горка», «Пушкінская» і «Плошча Якуба Коласа».

З пачаткам продажу на вуліцах чарамшы і першацвету да працы падключыўся і Менскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Пасля дзевяці супольных рэйдаў склалі тры пратаколы. У сваю чаргу Міністэрства падаткаў і збораў правяло 13 праверак і спагнала ў даход дзяржавы тавараў і грошай на Br 6 тысяч.

Дадаткова прапрацавалі пытанне налічэння фізічным асобам, якія гандлююць нелегальна, адзінага падатку. Пры першасным выяўленні факту незаконнага гандлю з твару спаганяюць стаўку адзінага падатку, пры паўторным - стаўку ў пяцікратнай суме.

«Дагэтуль такі механізм не выкарыстоўваўся. Раённым адміністрацыям неабходна на сталай аснове накіроўваць спісы прыцягнутых да адказнасці за рэалізацыю тавараў у неўстаноўленых месцах у Інспекцыю Міністэрства падаткаў і збораў па месцы жыхарства парушальнікаў з дадаваннем копій пастаноў адміністрацыйных камісій або судоў», - сказала начальніца ўправы гандлю і паслуг Менгарвыканкама Ніна Емяльянава.

Раней сайт Charter97.org паведамляў, што БРСМ будзе шукаць «дармаедаў» з дапамогай сацыяльных сетак.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках