4 траўня 2024, Субота, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карэн Карапецян прызначаны в.а. прэм'ер-міністра Арменіі

5
Карэн Карапецян прызначаны в.а. прэм'ер-міністра Арменіі

Віцэ-прэм'ер Арменіі ўзначаліў кабінет міністраў краіны.

У Ерэване адбылося экстраннае пасяджэнне кабінета міністраў. На ім было адзначана, што з улікам немагчымасці выканання абавязкаў прэм'ер-міністра Сержам Саргсянам на падставе заявы апошняга аб адстаўцы і ва ўстаноўленым парадку да выканання абавязкаў урада прыступіў першы віцэ-прэм'ер Карэн Карапецян, паведамляе news.am.

Карэн Вільгельмавіч Карапецян нарадзіўся 14 жніўня 1963 года.

У 1985 годзе з адзнакай скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1985-1996 гадах працаваў у вылічальным цэнтры Дзяржплана Рэспублікі Арменіі і Асацыяцыі дзеячаў навукі і культуры. Адначасова выкладаў у Ерэванскім дзяржаўным універсітэце.

З 1996 года да 1998 года быў намеснікам генеральнага дырэктара «Армэнэрга».

У 2001 годзе быў прызначаны намеснікам міністра энэргетыкі Арменіі.

У 2001-2010 гадах займаў пасаду старшыні праўлення - генеральнага дырэктара ЗАТ «АрмРасгазпром».

У сакавіку 2008 года быў абраны старшынём Савета ЗАТ «Арэксімбанк» (якое ўваходзіць у групу Газпромбанка).

17 снежня 2010 года Радай старэйшын Ерэвана абраны мэрам сталіцы Арменіі. Займаў гэтую пасаду да 28 кастрычніка 2011 года.

У снежні 2011 года Карэн Карапецян быў прызначаны на пасаду першага віцэ-прэзідэнта Газпромбанка (Масква, Расея).

8 верасня 2016 года кіроўная Рэспубліканская партыя Арменіі (РПА) на праведзеным ў чацвер пасяджэнні выканаўчага органа зацвердзіла кандыдатуру Карэна Карапецяна на пасаду прэм'ер-міністра.

9 красавіка 2018 года ўказам прэзідэнта Арменіі Армена Саргсяна быў адпраўлены ў адстаўку. Прадаўжаў выконваць абавязкі ў якасці в. а. прэм'ер-міністра да абрання новага кіраўніка ўрада 17 красавіка 2018 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках