23 траўня 2024, Чацвер, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post: Армяне нанеслі ўдар па палітычнай мадэлі Пуціна

2
The Washington Post: Армяне нанеслі ўдар па палітычнай мадэлі Пуціна

Армянаў прымусіў выйсці на вуліцу факт, што стаўка Саргсяна на Расею не спраўдзілася.

Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян быў верным кліентам Уладзіміра Пуціна. Але ён недаацаніў сваіх грамадзян, калі паспрабаваў здзейсніць класічны пуцінскі манеўр, піша ў рэдакцыйным артыкуле The Washington Post, (пераклад - inopressa.ru).

"Паколькі канстытуцыя абмяжоўвае знаходжанне на пасадзе прэзідэнта двума тэрмінамі, ён прасунуў канстытуцыйную папраўку, якая перадае большасць выканаўчых паўнамоцтваў прэм'ер-міністру, а затым дамогся таго, што парламент прызначыў на гэтую пасаду яго самога (хоць гадамі адмаўляў такі намер), - паведамляе выданне. - вынікам сталі 11 дзён нарастальных масавых дэманстрацый, якія ў панядзелак вымусілі Саргсяна адмовіцца ад пасады".

"Незразумела, ці прывядзе сыход Саргсяна да сапраўдных перамен ва ўрадзе Арменіі або да змены яе рабалепнай пазіцыі ў дачыненні да Крамля", - адзначаецца ў публікацыі. Тым не менш народнае паўстанне наносіць удар па прасунутай Пуціным аўтарытарнай палітычнай мадэлі.

"Пуцін, несумненна, успрыме гэты адпор няправільна", - мяркуе выданне. Расейскі правадыр і ягоная кліка няздольныя прызнаць магчымасць спантанных палітычных бунтаў абуранай грамадскасці: на іх думку, гэта вынікі дзяржаўных замоў.

"Шчыра кажучы, можна з упэўненасцю сказаць, што адміністрацыя Трампа не мае ніякага дачынення да падзей у Арменіі, - піша выданне. - Адзінай рэакцыяй ЗША на дэманстрацыі была слабая заява амбасады ў Ерэване, у якой яна прасіла ўрад аб "стрыманасці", а пратэстоўцаў заклікала "прадухіліць эскалацыю напружанасці".

"Армян прымусілі выйсці на вуліцу не замежныя правакацыі, а той факт, што стаўка Саргсяна на Расею не апраўдалася", - мяркуюць аўтары артыкула. Усе дзесяць гадоў кіравання Саргсяна эканоміка знаходзілася ў стагнацыі, блізу 10% насельніцтва пакінула краіну, 30% армян апынуліся за рысай беднасці.

Можна чакаць, што Пуцін прыцісне кожнага, хто стане пераемнікам Саргсяна на пасадзе прэм'ер-міністра, але жыццё армян ад гэтага лепшым не стане. "Хутчэй, гэта ўзмоцніць іх супраціў бандыцкай, карумпаванай і эканамічна хібнай мадэлі, іншымі словамі - пуцінізму", - падсумоўвае The Washington Post.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках