23 траўня 2024, Чацвер, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску могуць з'явіцца рэтрапанарамы з краявідамі горада

1
У Менску могуць з'явіцца рэтрапанарамы з краявідамі горада

Праект дапаможа менчукам і турыстам убачыць, якой была гарадская панарама ў мінулым стагоддзі.

У Менску праходзіў конкурс рэтрапанарам, арганізаваны аб'яднаннем «Гiсторыка» сумесна з Галерэяй tut.by. Удзельнікам конкурсу прапанавалі распрацаваць дызайн-эскіз аб'екта, які дапаможа менчукам і турыстам убачыць, якой была гарадская панарама мінулага стагоддзя. Падобныя пункты ёсць у Рыме, Маскве, Батумі, Любліне і іншых гарадах.

25 красавіка былі падведзены вынікі конкурсу - перамагла праца архітэктара Змітра Бубноўскага. Канструкцыя, якая можа з'явіцца ў горадзе, называецца «Фотаміраж».

МАТЭРЫЯЛЫ З ПРЭЗЕНТАЦЫІ АЎТАРА ПРАЕКТУ, АРХІТЭКТАРА ЗМІТРА БУБНОЎСКАГА

Плоскасці пласціны і рамы ўсталёўваюцца на вызначанай адлегласці адна ад аднае (даўні прынцып тэатральных дэкарацый), што стварае ўражанне трохвымернасці малюнка старога горада. Сама канструкцыя можа нагадваць фотакамеру, у якую можна зазірнуць, а выявы на рамах будуць рознай ступені празрыстасці, што створыць дадатковы эфект аб'ёму, адзначыў Зміцер Бубноўскі ў апісанні працы. Каб выявы было відаць у цёмны час, пласціны і рамы можна падсвятляць спецыяльным ліхтаром.

Рэтрапанарама можа стаяць як асобны аб'ект, ці ж замацоўвацца на ўжо існуючых гарадскіх аб'ектах.

У журы ўваходзілі прадстаўнікі аб'яднання «Гiсторыка», Галерэі tut.by, Беларускага камітэта ІКОМ, Беларускага саюза архітэктараў, Творчай майстэрні архітэктара Левіна, Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама, Беларускага саюза дызайнераў, Мінкульта, а таксама краязнаўцы, удзельнікі Клуба гісторыі Менска.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках