19 траўня 2024, Нядзеля, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міраслаў Гай: Расея рыхтуецца да адключэння SWIFT

18
Міраслаў Гай: Расея рыхтуецца да адключэння SWIFT
МІРАСЛАЎ ГАЙ
ФОТА: ЭКОНОМИЧЕСКИЕ ИЗВЕСТИЯ

Пуцін пераводзіць эканоміку на ваенныя рэйкі.

Пра гэта напісаў у «Фэйсбуку» вядомы ўкраінскі вайсковы журналіст Міраслаў Гай:

- Апошнім часам Расея пачала рыхтуецца да магчымага адключэння «Свіфт». На гэты момант пенсіянераў РФ сілком пераводзяць на карткі аплатнай сістэмы «Мір».

Спачатку «Ашчадбанк» блакуе карткі пенсіянераў, куды пералічвалася іх пенсія, а пры звароце ў аддзяленне прапануе атрымаць новыя, але ўжо не Visa, а картку «Мір».

Нагадаю, што Пуцін летась заявіў, што РФ перавядзе сваю эканоміку на ваенныя рэйкі.

Пераход на сваю аплатную сістэму, хай і не эфектыўную, выключна для ўнутранага карыстальніка, з'яўляецца адным з крокаў да закрыцця краіны перад магчымай вайной.

Нагадаю таксама, што трэці этап рэфармавання войска РФ павінен скончыцца да 2020 года, а гэта поўнае перааснашчэнне войскаў. Да гэтага ж году Еўрапейскі Звяз плануе выдаць грошы для ліквідацыі недахопаў у лагістычнай інфраструктуры і падрыхтоўкі яе да перасоўвання танкаў і іншай цяжкай вайсковай тэхнікі.

Можна доўга спрачацца пра тое, будзе вайна ці не, але адназначна тое, што ўсе ўплывовыя гульцы да яе актыўна і паскорана рыхтуюцца. Упэўнены, што мы будзем назіраць усё больш індыкатараў такой падрыхтоўкі.

Мяне ж, як грамадзяніна, афіцэра запасу і бацькі вельмі хвалюе сітуацыя з падрыхтоўкай ва Украіне, якая адназначна таксама вядзецца, але якую складана пракантраляваць і ацаніць да гадзіны «Ч». Усяляе надзею, што ўсё ж дзякуючы Майдану мы апынуліся на правільным баку - баку цывілізацыі.

І Украіну будуць падганяць у арганізацыі захадаў для паляпшэння ў сферы бяспекі таму, што стабільная Украіна з'яўляецца закладам бяспекі ў рэгіёне.

Адпаведна, супрацьлеглы бок або, калі хочаце, праціўнік, вораг, будзе ўсімі сіламі дэстабілізаваць сітуацыю без выбару метадаў, бо менавіта дэстабілізацыя рэгіёну з'яўляецца для РФ патрэбнай і паспяховай стартавай пазіцыяй у магчымай гарачай вайне.

І тут многае залежыць ад нас. Калі выстаім, то, магчыма, і прадухілім вайну, ліквідаваўшы спрыяльныя для яе ўмовы.

У кожным выпадку, лепш паглядзець на суседзяў і пачынаць паціху рухацца ў правільным кірунку, каб потым не казаць, «а мы не ведалі, нам не казалі, мы не падумалі».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках