Авечкін сёмым разам у кар'еры стаў уладальнікам «Морыс Рышар Трофі»
4- 8.04.2018, 21:07
- 11,043
Капітан «Вашынгтон Кэпіталз» стаў найлепшым снайперам НХЛ.
Капітан «Вашынгтон Кэпіталз» Аляксандр Авечкін закінуў 49 шайбаў у рэгулярным сезоне Нацыянальнай хакейнай лігі і сёмым разам у кар'еры стаў уладальнікам «Морыс Рышар Трофі».
Раней Авечкін станавіўся найлепшым снайперам лігі ў 2008, 2009, 2013, 2014, 2015 і 2016 гадах. У мінулым сезоне больш за ўсіх шайбаў у «рэгулярцв» закінуў Сідні Кросбі, піша tut.by.
Расейскі форвард паўтарыў рэкорд Бобі Хала паводле перамог у гонцы снайпераў, у часы якога ў лізе не было спецыяльнага прыза для найлепшага снайпера.
Другое месца ў заліку снайпераў заняў фінскі нападнік «Вініпэг Джэтс» Патрык Лайнэ з 44 дакладнымі кідкамі. Топ-3 замкнуў швэдскі форвард «Вегас Голдэн Найтс» Вільям Карлсан, які закінуў 43 шайбы. Усе хакеісты правялі па 82 гульні ў чэмпіянаце. У першую пяцёрку таксама ўвайшлі нападнік «Пітсбург Пінгвінз» Яўген Малкін і нападнік «Мінесоты Уайлд» Эрык Стаал (абодва - па 42 шайбы).

Аляксандр Авечкін нарадзіўся 17 верасня 1985 гады ў Маскве. Ягоны дэбют у Нацыянальнай хакейнай лізе адбыўся ў сезоне-2005/06, калі ён падпісаў кантракт з «Вашынгтонам», што абраў Авечкіна пад першым нумарам драфта НХЛ.
За сваю кар'еру 32-гадовы гулец станавіўся ўладальнікам вялікай колькасці індывідуальных узнагарод, сярод якіх «Колдэр Трофі» (прыз найлепшагму пачаткоўцу), «Морыс Рышар Трофі» (прыз найлепшаму снайперу), «Тэд Ліндсэй Эворд» (прыз найлепшаму хакеісту паводле выніку галасавання гульцоў ), «Харт Трофі» (прыз самому каштоўнаму гульцу), «Арт Рос Трофі» (прыз налепшаму бамбардзіру сезону). У студзені 2017 года Авечкін быў уключаны ў спіс 100 найвялікшых хакеістаў за ўсю гісторыю НХЛ.
У гэтым сезоне 32-гадовы Авечкін у 82 матчах закінуў 49 шайбаў і зрабіў 38 перадач. За кар'еру ў НХЛ на рахунку форварда 607 шайбаў і 515 дзейсных перадач у 1003 гульнях.
Капітан «Эдмантан Ойлерз» Конар Макдэвід набраў 108 (41 + 67) балаў у рэгулярным сезоне Нацыянальнай хакейнай лігі і ў другі раз у кар'еры стаў уладальнікам «Арт Рос Трофі».

Афіцыйна вынікі рэгулярнага чэмпіянату будуць падведзеныя пасля заключнага матчу паміж «Бостанам» і «Фларыдай».
Макдэвід стаў найлепшым бамбардзірам «рэгуляркі» другі раз запар (100 балаў у сезоне-2016/17).
Другое месца ў заліку бамбардзіраў заняў канадскі форвард «Філадэльфіі Флаерз» Клод Жыру, які набраў 102 (34 + 68) балы. Тройку лнайепшых замкнуў расейскі форвард «Тампа-Бэй Лайтнінг» Мікіта Кучараў, у актыве якога 100 (39 + 61) балаў. У першую пяцёрку таксама ўвайшлі расейскі форвард «Пітсбург Пінгвінз» Яўген Малкін - 98 (42 + 56) балаў і нападнік «Каларада Эвеланш» Натан Макінана - 97 (39 + 58) балаў.
108 балаў Конара Макдэвіда - гэта найлепшы бамбардзірскі вынік у лізе з сезона-2011/12, калі Яўген Малкін набраў 109 балаў.
Макдэвид стаў першым гульцом з 2001 года, які перамагаў у бамбардзірскіх гонках у двух сезонах запар. Тады гэта ўдалося Яраміру Ягру, які агулам браў прыз чатыры разы запар.
Таксама Макдэвід стаў першым гульцом пасля Уэйна Грэцкі, хто падолеў «Арт Рос» двойчы запар ва ўзросце да 22 гадоў.
