«Я магу працягваць змагацца»
- 10.08.2026, 17:12
Беларусы ўспамінаюць жнівень 2020-га.
Жыхарка Віцебска karalina_ma, вымушаная пакінуць родную краіну пасля пратэстаў, падвяла вынікі жыцця ў эміграцыі.
«Прайшло ўжо шэсць гадоў, — піша яна. — Гэта не малы тэрмін, і за гэты час у Беларусі ўсё стала толькі горш. Знаючы, праз што мне давядзецца прайсці, я ўсё роўна не змяніла б свайго выбару. Так, магчыма, я страціла свой дом, не магу вярнуцца ў любімы Віцебск, не магу сустрэцца з сябрамі, не магу працаваць на працы мары, не магу гуляць па вулачках свайго раёна, шмат чаго не магу.
Але магу працягваць змагацца.
Жыве Беларусь!»