Фотафакт: Паўночнае ззянне над Віцебскай вобласцю
- 10.08.2026, 17:39
Неверагодныя кадры.
Жыхар Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці wolfheart_andrew падзяліўся прыгожымі здымкамі паўночнага ззяння. Яму ўдалося сфатаграфаваць прыродную з'яву ўчора ўначы.
«Ну вось і вярнуліся да нас цёмныя ночы, а значыць, можна працягваць паляванне за ззяннямі, — піша ён. — І ўжо гэтай ноччу ўдалося злавіць жнівеньскую ўспышку. Беларусь, Верхнядзвінскі раён, ноч з 8 на 9 жніўня. Злавіў ззянне а 23:30 і 1:30».
Паводле слоў аўтара паста, здымкі зроблены ў 5–6 кіламетрах ад раённага цэнтра.