Уладзімір Клічко выступіць у складзе ўкраінскага рок-гурта
3- 8.04.2018, 21:59
- 14,694
Легенда сусветнага бокса прадэманструе свае здольнасці ўдарніка.
15 красавіка Уладзімір Клічко выступіць у незвычайным амплуа, піша telegraf.com.
У межах канцэрту Закарпацкага гурта «Rock-H», які адбудзецца ў кіеўскім Docker Pub, легенда сусветнага бокса прадэманструе свае здольнасці ўдарніка. Уладзімір сядзе за ўдарную ўстаноўку і зайграе дзве кампазіцыі гурта, якія яму асабліва спадабаліся.
Менавіта барабаны з'яўляюцца ўлюбёным музычным інструментам украінца. У яго доме для ўдарнай устаноўкі збудавалі адмысловы гукаізаляваны пакой, дзе Клічко можа граць, не замінаючы родным.
Уладзімір пазнаёміўся з творчасцю «Rock-H» пару гадоў таму, а не так даўно Закарпацкі рок-гурт нават наведаў музей дасягненняў Клічко, дзе, мяркуючы з усяго, хлопцы і дамовіліся аб такім незвычайным экспэрыменце.