25 красавiка 2024, Чацвер, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка: Мы будзем патрабаваць датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў

11
Леанід Судаленка: Мы будзем патрабаваць датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў
Леанід Судаленка

У Беларусі пачаўся працэс набору новых палітычных зняволеных для гандлю з Захадам.

Пра гэта заявіў прававы інспектар працы прафзвязу РЭП у Гомельскай вобласці Леанід Судаленка, каментуючы пераслед лідараў прафзвязу.

- Крымінальны артыкул, паводле якога выстаўленае абвінавачванне Генадзю Фядынічу і Ігару Комлік прадугледжвае два віды пакарання - абмежаванне да 5 гадоў або пазбаўленне да 7 гадоў волі! Думаю ў гэтым палітычным пераследзе незалежнага прафзвязу РЭП, які эфектыўна працуе, улада ўжо прыняла пастанову, інакш навошта было справу перадаваць у суд. Бо з моманту яе распачынання абодва фігуранты былі і без таго абмежаваныя ў свабодзе, знаходзячыся на падпісцы пра не выезд.

Можна было трымаць прафлідараў у гэтым статусе да бясконцасці. Навошта гэта абмежаванне спатрэбілася яшчэ дубляваць і ў выглядзе прысуду суда? Значыць пачаўся працэс набору новых палітычных зняволеных, прычым палітвязняў-цяжкавагавікоў, за якіх не сорамна будзе пачынаць гандаль з еўрачыноўнікамі любога калібру! А раз так, значыць і прысуд нашым калегам будзе суровы.

Суцяшае адно, чым раней у краіне будзе абвешчана чарговае пераабранне старога прэзідэнта ў новага, тым хутчэй Фядыніч і Комлік апынуцца на волі. Той момант, калі мы будзем патрабаваць датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў!

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках