27 красавiка 2024, Субота, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відавочца нападу на Чалага: Яны дзейнічалі прафесійна

55
Відавочца нападу на Чалага: Яны дзейнічалі прафесійна

Сябры і калегі эканаміста не выключаюць, што збіццё звязана з журналісцкай дзейнасцю.

У ноч на 19 траўня ў цэнтры Менска невядомыя напалі на незалежнага эканамічнага аналітыка Сяргея Чалага. У момант нападу ён выходзіў з кавярні «Kuriza Pomada» на вуліцы Леніна, 8. Чалы быў не адзін - аднаго з яго сяброў таксама збілі, іншы бачыў збіццё з боку. З ягоных слоў, тых, хто нападаў было пяцёра, піша Еўрарадыё.

Сяргей Чалы - адна з самых нязручных персон беларускай медыясферы. Яго праграма «Эканоміка на пальцах» на TUT.by карыстаецца папулярнасцю не ў апошнюю чаргу таму, што ў ёй крытычна разбіраюцца дзеянні беларускіх чыноўнікаў і тых, хто мае на іх уплыў. Пасля збіцця Чалы апынуўся ў лякарні з пабітым тварам, зламаным носам і чэрапна-мазгавой траўмай. Паводле прагнозаў лекараў, на аднаўленне спатрэбіцца месяц.

Сябры і калегі Чалага не выключаюць, што збіццё звязана з журналісцкай дзейнасцю.

Фото: tut.by

- Гэта было рэзка, са спіны. Мы з Сяргеем не чакалі. Сяргей паспеў крыкнуць: «За што?» - але яны не адказалі, білі моўчкі. Думаю, што мэты біць мяне не было - мішэнню быў Сяргей, а мяне паклалі, таму што я здаровы. Яны дзейнічалі прафесійна - мы наогул не заўважылі, адкуль яны ўзяліся. Проста раз - і я ўжо ляжу тварам на зямлі, і мяне па твары б'юць.

- Цi магло збіццё стаць працягам якой-небудзь сітуацыі, якая мела месца ў кавярні?

- Не. У «Kuriza Pomada» наогул амаль не было людзей, і ў «Цэнтральным» (у бары ўніверасма «Цэнтральны» кампанія бавіла час да яго закрыцця а 23-й. - заўв.) ніякіх спрэчак не было. Я бачыў твар таго, хто мяне біў - светлыя валасы, светлая куртка. У кавярні яго не было.

- Які тады матыў?

- Дапускаю, што хлопцы маглі зрабіць гэта са спартовай цікавасці. Таму што маглі. Але гэта такі сабе варыянт. У нас не забралі тэлефоны, то бок, гэта не гоп-стоп. Білі па тварах, а не па целе. А потым збеглі.

- Што было потым?

- Напад адбыўся прыкладна а 0:30. Я не магу сказаць дакладна. У 0:11 я, яшчэ «цэлы», тэлефанаваў па тэлефоне. А 0:49 я тэлефанаваў і ўжо казаў, што мяне збілі. Напад адбыўся ў гэтым дыяпазоне. Наш сябар, які быў побач, выклікаў міліцыю - яна прыехала хвілін праз 15-20. Нас павазілі па горадзе, маўляў, бачыце гэтую кампанію, падобныя яны? Потым адвезлі ў РУУС, прынялі ў Сяргея заяву, узялі тлумачэнні спачатку ў яго, потым у мяне. І прыкладна а 6 раніцы выклікалі «хуткую».

На «Яндекс.Панорамах» відаць як мінімум дзве камеры відэаназірання, устаноўленыя побач з «Kuriza Pomada»: адна на сцяне суседняга дома, другая - з другога боку, на рагу ГУМа. Спадзяемся, што кадры з гэтых камер дапамогуць міліцыянтам знайсці нападнікаў, і неўзабаве мы даведаемся, хто збіў Сяргея Чалага і яго сябра.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках