20 красавiка 2024, Субота, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Том Лі: Да канца года кошт біткойна вырасце да $25 тысяч

3
Том Лі: Да канца года кошт біткойна вырасце да $25 тысяч

Рост крыптавалютнай індустрыі залежыць ад трох фактараў.

Сузаснавальнік і кіраўнік даследчага цэнтра ў Fundstrat Global Advisors, Том Лі прызнаў, што ягоны прагноз з нагоды росту кошту біткойна пасля канферэнцыі Consensus не апраўдаўся, піша altcoin.info.

Як паведамляе Bloomberg, Лі сцвярджае, што крыптавалютны рынак па-ранейшаму «сутыкаецца са значным унутраным супрацівам і перашкодамі з боку традыцыйных фінансавых інстытутаў».

Нагадаем, што пасля таго, як перадапошні прагноз, наконт росту кошту біткойна пасля апошняга тэрміну здачы падатковых дэкларацый у ЗША, апраўдаўся, Том Лі зрабіў яшчэ адзін, у якім сцвярджаў, што кошт крыптавалюты нумар адзін пойдзе ўверх пасля самай маштабнай падзеі ў крыптавалютным свеце - канферэнцыі Consensus 2018:

Мы чакаем, што BTC і іншыя крыптавалюты будуць весці сябе таксама, як у папярэднія гады, калі кошт на іх пачынаў расці яшчэ падчас канферэнцыі, а рост прадаўжаўся нават пасля яе заканчэння.

У сваёй справаздачы для сваіх кліентаў у пятніцу Том Лі патлумачыў, што ягоны прагноз засноўваўся на такіх фактарах, як збор крыптавалютнай супольнасці «ў адным месцы», а таксама «значны рост наведвальнасці гэтага мерапрыемства сёлета». Том чакаў, што гэтыя фактары пазітыўна адаб'юцца на коштах на крыптавалюты.

У сваім твіте 18 траўня Том Лі пацвердзіў факт, што крыптавалютныя рынкі замест росту ўпалі да 10 адсоткаў падчас правядзення канферэнцыі, хоць яна і налічвала 8700 удзельнікаў. Гэта ўтрая больш, чым летась.

Том Лі мяркуе, што рост крыптавалютнай індустрыі залежыць ад трох фактараў: інстытуцыйных інвестараў, падтрымкі з боку банкаў і яснасці ў рэгуляванні.

Крыптавалютны рынак па-ранейшаму сутыкаецца са значным унутраным супрацівам і перашкодамі з традыцыйных фінансавых інстытутаў... Але абнадзейвае, той факт, што менавіта фінансавыя інстытуты пачынаюць больш актыўна працаваць з гэтым рынкам.

Згодна з Bloomberg, Fundstrat па-ранейшаму чакае, што да канца гэтага года кошт біткойна дасягне 25.000 даляраў ЗША. Раней у гэтым месяцы Том Лі прадказаў, што біткойн будзе каштаваць 36.000 даляраў ЗША да канца 2019 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках