24 красавiка 2024, Серада, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парагвай адкрыў пасольства ў Ерусаліме

Парагвай адкрыў пасольства ў Ерусаліме

Гэта другая дзяржава, якая рушыла ўслед за Вашынгтонам.

Парагвай стаў другой краінай, якая ўслед за ЗША перанесла сваю амбасаду ў Ізраілі з Тэль-Авіва ў Ерусалім. У цырымоніі адкрыцця парагвайскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў панядзелак, 21 траўня, удзельнічалі парагвайскі прэзідэнт Арас Картэс, а таксама прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху, паведамляе dw.com.

"Вялікі дзень"

"Гэта гістарычны дзень, які ўмацоўвае сувязі паміж Парагваем і Ізраілем", - указаў Картэс. У сваю чаргу Нетаньяху заявіў аб "вялікім дні для Ізраіля і для Парагвая", а таксама аб "глыбокай падзяцы ізраільскага народа". Аднак прадстаўнік Арганізацыі вызвалення Палесціны Ханан Ашраві рашуча асудзіў перанос парагвайскай амбасады ў Ерусалім, назваўшы яго "правакацыйным і безадказным захадам", які наўпрост супярэчыць міжнароднаму праву.

Сваё ізраільскае пасольства ў Ерусалім 16 траўня афіцыйна перанесла Гватэмала, на ўрачыстай цырымоніі прысутнічаў прэзідэнт гэтай краіны Джымі Маралес і Біньямін Нетаньяху. Двума днямі раней, насуперак міжнародным пратэстам, у Ерусаліме адкрылася пасольства ЗША. Гэты крок справакаваў масавыя пратэсты палесцінцаў на мяжы сектара Газа і Ізраіля. Ізраільскія жаўнеры ўжылі агнястрэльную зброю для ўціхамірвання дзясяткаў тысяч пратэстоўцаў. У выніку 60 палесцінцаў былі забітыя, больш за 2770 чалавек атрымалі раненні.

У сусветнай супольнасці вельмі крытычна ставяцца да пераносу амбасадаў у Ерусалім. На думку пераважнай большасці дзяржаў, статус гэтага горада павінен быць вызначаны на мірных перамовах паміж Ізраілем і палесцінцамі. Такой лініі прытрымліваецца і Еўразвяз. Палесцінцы жадаюць зрабіць усходнюю, акупаваную Ізраілем частку Ерусаліма сталіцай іх будучыні дзяржавы. Ізраіль уважае гэты горад сваёй непадзельнай сталіцай.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках