У Беларусі каталіцкіх святароў масава выклікаюць у ваенкаматы
13- 21.05.2018, 18:43
- 29,875
Са слоў ксяндза з Горадні, такое на яго памяці адбываецца ўпершыню.
Блізу 20 навучэнцаў каталіцкай семінарыі ў Горадні і маладых святароў-грамадзян Беларусі, якія служаць на Гарадзеншчыне, атрымалі позвы з патрабаваннем з'явіцца ў ваенкаматы.
Пра гэта ў каментары карэспандэнту Krynica.info распавёў ксёндз-канонік Антоній Грэмза, пастыр моладзі Гарадзенскай дыяцэзіі.
«Такое ўпершыню. Упершыню, каб так», - адзначыў ён.
З ягоных слоў, усе неабходныя спісы навучэнцаў і маладых святароў з просьбай аб адтэрміноўцы былі дасланыя ў вайсковыя камісіі яшчэ летась.
«Яшчэ няма інфармацыі, ці ёсць адтэрміноўка, ці не, але ўсіх выклікаюць у камісіі. Невядома, што будзе далей і што сталася падставай. Чакаем дагэтуль адказу», - падкрэсліў ксёндз-канонік.