29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алігарх Прохараў падаў пазоў на Навальнага на адзін рубель

4
Алігарх Прохараў падаў пазоў на Навальнага на адзін рубель
МІХАІЛ ПРОХАРАЎ
ФОТА: OLLIGATOR.RU

Раней расейскіх апазіцыянер выкрыў бізнэсоўца ў карупцыі.

Расейскі бізнэсоўца Міхаіл Прохараў падаў у Люблінскі суд Масквы пазоў на палітыка Аляксея Навальнага аб абароне гонару і годнасці. Пра гэта ТАСС паведаміла прэс-сакратарка суда Людміла Марозава.

Нагодай для пазову стаў артыкул пад назвай «Як алігарх плаціў хабар віцэ-прэм'еру», апублікаваны на сайце Навальнага. Прохараў запатрабаваў, каб суд абавязаў Навальнага зняпраўдзіць названыя ў ім звесткі, выдаліць матэрыял і спагнаць з адказчыка адзін рубель.

Марозава адзначыла, што пазоў паступіў у суд 21 траўня. У суда ёсць пяць дзён на рашэнне аб прыняцці яго да разгляду.

Раней Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) Навальнага даведаўся, што ў красавіку мінулага года былы віцэ-прэм'ер Аляксандр Хлапонін прадаў сваю вілу ў Італіі за 35,5 мільёна еўраў афшору Magora Trading. Ён належыць кіпрскай кампаніі Neptolino Holdings, уласнікам якой у кіпрскім рэестры названы Прохараў.

ФБК атрымаў дамову куплі-продажу, згодна з якой Хлапонін у 2008 годзе купіў вілу за 11 мільёнаў еўраў. У фондзе адзначылі, што кошты на нерухомасць у Фортэ-дзей-Мармі тады былі на піку.

Навальны заявіў, што любы «разважны чалавек» не стаў бы купляць у Хлапоніна вілу за такія грошы. На яго думку, Прохараў такім чынам «купіў» «аднаго з вышэйшых чыноўнікаў ураду Расеі», які курыруе пытанні недракарыстання.

Прадстаўнік групы «АНЭКСІМ», якую кантралюе Прохараў, распавёў «Дождю», што бізнэсовец мае намер падаць да ФБК пазоў аб паклёпе ў сувязі з публікацыяй аб куплі вілы. З яго слоў, сцвярджэнні аб продажы вілы па завышанай цане - хлусня. Прэс-сакратар Хлапоніна Наталля Платонава таксама заявіла, што чыноўнік прадаў сваю вілу ў Італіі на рынкавых умовах.

У траўні мінулага года Люблінскі суд Масквы абавязаў Навальнага і ФБК зняпраўдзіць непраўдзівую інфармацыю пра бізнэсоўцаў Алішэра Усманава ў фільме «Ён вам не Дзімон». Прэтэнзіі прадпрымальніка былі звязаны са сцвярджэннем пра тое, што ён нібыта даў хабар прэм'ер-міністру РФ Дзмітрыю Мядзведзеву праз ахвяраванне зямельнага ўчастка з пабудовамі ў сяле Знаменскае фонду «Сацгаспраект», звязанага са старшынём урада.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках