29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кніга польскай пісьменніцы Катажыны Бонды выйдзе па-беларуску

1
Кніга польскай пісьменніцы Катажыны Бонды выйдзе па-беларуску
КАТАЖЫНА БОНДА
ФОТА: DZIENNIKZACHODNI.PL

Катажына Бонда мае беларускае паходжанне.

На нядаўнім Варшаўскім кніжным кірмашы не абышлося без маленькай сенсацыі. Беларускае незалежнае выдавецтва «Янушкевіч» заявіла пра тое, што выдасць на беларускай мове адну з чатырох крымінальных драм польскай журналісткі і пісьменніцы Катажыны Бонды пад назвай «Кобра». Усіх сакрэтаў выдавец Андрэй Янушкевіч не выдае. У размове з Еўрарадыё кажа, што 845-старонкавая кніга можа ўбачыць свет у 2019 годзе.

Янушкевіч: «Пакуль гэта закрытая камерцыйная таямніца, мы ўдакладняем моманты, на якіх падставах у Беларусі гэтае выданне будзе публікавацца. Будуць пэўныя сюрпрызы. Наконт перадачы аўтарскіх правоў усё дамоўлена. Хто будзе перакладаць, на жаль сказаць пакуль не магу. Выдаваць кнігу будзем за свой кошт, разлічваючы на камерцыйны поспех».

Аўтарка Катажына Бонда ўважаецца вельмі папулярнай сучаснай польскай пісьменніцай. Аўтарскія правы на выданне яе кніг набылі найбуйнейшыя выдавецтвы свету. Дарэчы, Бонда мае беларускае паходжанне. У яе крымінальнай драме «Кобра» закранаецца балючая тэма польскай паваеннай гісторыі - пагромы беларускіх праваслаўных вёсак на Беласточчыне польскімі падпольнымі падраздзяленнямі Рамуальда Райса «Бурага». Сярод загінулых падчас пагрому была і бабуля пісьменніцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках