Эксперт паведаміў пра важную падзею, якая ўжо адбываецца ў Расіі
4- 12.08.2026, 10:18
- 4,406
Але пакуль гэта спрабуюць схаваць.
Украінскі журналіст і палітычны аглядальнік Іван Якаўіна выказаў сваё меркаванне пра тое, што адбываецца ў Расіі:
- Новая хваля той самай прымусовай мабілізацыі, да якой мы цяпер рыхтуемся, у тым ліку праз знішчэнне складаў Wildberries, у Расіі фактычна стартавала. Як пішуць расійскія СМІ, першыя аблавы на мужчын там пачаліся ў Пензе і ў Ульянаўску, а ўчора да іх далучыўся яшчэ і горад Омск. Метад працы там прыблізна такі: нейкія тыпы без апазнавальных знакаў хапаюць людзей на вуліцах, адвозяць у ваенкаматы і там катаваннямі змушаюць іх падпісаць «добраахвотны» кантракт з Міністэрствам абароны, які потым будзе немагчыма скасаваць.
Пра ўзмацненне схаванай мабілізацыі ў Расіі палітычны аглядальнік распавёў на сваім YouTube-канале.
Журналіст дапусціў, як у Расіі паспрабуюць набраць шмат людзей у армію без абвяшчэння мабілізацыі:
«Гэтая справа паціху становіцца на паток, то бок адзін там — дзесяць там. Тэмпы нарастаюць. Гэта, вядома, не вельмі гуманна, але працуе. Наколькі я разумею, цяпер гэта пілотны праект, то бок расійскія ўлады глядзяць, як насельніцтва адрэагуе на такую форму мабілізацыі. Калі ніякіх ускладненняў, кшталту драк з паліцыяй і мітынгаў, не будзе, то восенню гэтую справу запусцяць па ўсёй краіне «з агеньчыкам2 і з усімі рэсурсамі, неабходнымі для правядзення такой масавай мабілізацыі, то бок людзей будуць хапаць паўсюль».
Пасля гэтага Якаўіна звярнуўся да расійскіх мужчын і растлумачыў, што пара хавацца, бо інакш яны назаўжды застануцца ляжаць ва ўкраінскай зямлі:
«Схавацца будзе не так ужо і складана, бо калі ў масавым парадку пачнецца гэтая мабілізацыя, будуць хапаць тых, каго лёгка злавіць, тых, за кім не трэба ганяцца, паляваць і гэтак далей. Хто па вуліцах гуляе — тых і будуць лавіць. Міністэрству абароны спатрэбіцца маса людзей, вялікі паток. За кожным, хто пачне хавацца, ганяцца, траціць на гэта сілы і рэсурсы не будуць, таму мінімальныя намаганні, каб схавацца або з'ехаць, могуць захаваць жыццё таму, па каго паспрабуюць прыйсці людзі з ваенкамату».