1 траўня 2024, Серада, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Годзе сядзець!»: У цэнтры Кіева праходзіць акцыя ў падтрымку Сянцова (Відэа, онлайн)

1
«Годзе сядзець!»: У цэнтры Кіева праходзіць акцыя ў падтрымку Сянцова (Відэа, онлайн)
АЛЕГ СЯНЦОЎ
ФОТА: КОММЕРСАНТ

Мітынгоўцы сабраліся пад адміністрацыяй прэзідэнта Украіны.

У Кіеве 22 траўня пад адміністрацыяй прэзідэнта Украіны праходзіць акцыя «Годзе сядзець!» у падтрымку зняволенага ў Расеі ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова і іншых палітвязняў Крамля, паведамляе «Крым. Рэаліі».

Са слоў арганізатараў, удзельнікі акцыі патрабуюць, каб украінскія чыноўнікі «зрабілі ўсё магчымае для вызвалення ўсіх палітвязняў».

«Мы гаворым «Годзе сядзець!»... Мы не можам дапусціць, каб Алег памёр у турме, каб больш за шэсцьдзясят палітвязняў засталіся ў турмах, каб незаконныя затрыманні і арышты надалей былі нормай (як гэта адбылося за гэтыя чатыры гады). Мы патрабуем ад дзяржавы дзейнічаць - неадкладна і максімальна», - гаворыцца ў паведамленні.

16 траўня стала вядома, што Алег Сянцоў абвясціў бестэрміновую галадоўку з патрабаваннем вызваліць усіх украінскіх палітвязняў, якія знаходзяцца ў расейскіх турмах.

У сувязі з гэтым прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў міжнародную супольнасць далей ціснуць на Расею для хутчэйшага вызвалення ўкраінцаў, якія незаконна ўтрымліваюцца там.

Сянцоў і крымчук Аляксандр Кольчанка былі затрыманыя прадстаўнікамі расейскіх спецслужбаў у Крыме ў траўні 2014 года паводле абвінавачвання ў арганізацыі тэрактаў на паўвыспе. У жніўні 2015 года Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне прысудзіў Сянцова да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму паводле абвінавачання ў тэрарыстычнай дзейнасці на тэрыторыі Крыма. Кольчанка атрымаў 10 гадоў калоніі. Абодва сваю віну не прызналі.

Праваабарончы цэнтр «Мемарыял» унёс Сянцова і Кольчанку ў спіс палітвязняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках