2 траўня 2024, Чацвер, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы здабылі восем медалёў на чэмпіянаце свету ў муай-тай у Мексіцы

2
Беларусы здабылі восем медалёў на чэмпіянаце свету ў муай-тай у Мексіцы
АЛЕНА ЛЯШКЕВІЧ
ФОТА: VK.COM/IFMAMUAYTHAIWC2018

Узнагароды падзяліліся пароўну паміж мужчынскай і жаночай камандамі.

Беларускія спартоўцы здабылі 8 медалёў (2 залатыя, 3 сярэбраныя, 3 бронзавыя) на чэмпіянаце свету ў муай-тай, які прайшоў у мексіканскім курортным горадзе Канкун, паведамляе tut.by.

Жаночая частка беларускай каманды здабыла 4 узнагароды (1, 0, 3).

Алёна Ляшкевіч стала чэмпіёнкай свету ў вагавой катэгорыі да 45 кг, акрамя таго, ёй быў уручаны Кубак найлепшага байцу чэмпіянату свету.

Бронзавымі медалісткамі чэмпіянату свету сталі Марыя Валент (60 кг), Марыя Белуш (75 кг) і Дыяна Емяльянава (звыш 75 кг).

Мужчынская частка каманды таксама здабыла 4 медалі (1, 3, 0).

Дзмітрый Варэц здабыў золата ў катэгорыі да 67 кг.

Сярэбранымі медалістам сталі Мікалай Свядомскі (54 кг), Андрэй Кулебін (71 кг) і Яўген Лашэўскі (75 кг).

У медальным заліку каманда Беларусі заняла 5-е месца. Наперадзе Расея (11 залатых, 7 сярэбраных, 4 бронзавыя), Тайланд (5, 2, 1), Украіна (4, 1, 2), Швэцыя (2, 3, 4).

Усяго ў спаборніцтвах узялі ўдзел больш за 500 спартоўцаў з 78 краін.

Беларусь прадстаўлялі 12 байцоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках