1 траўня 2024, Серада, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Рост кошту нафту - гэта праклён для Беларусі

1
Леанід Заіка: Рост кошту нафту - гэта праклён для Беларусі
ЛЕАНІД ЗАІКА
ФОТА: BELARUSPARTISAN.ORG

Некалькі дзясяткаў чалавек паразітуе на нафтаперапрацоўцы, раскладаючы эканоміку.

Нафта пераадолела планку 80 даляраў за барэль. Кошты нафты растуць ужо некалькі месяцаў, і экспэрты мяркуюць, што гэта не мяжа: напрыклад, у нядаўнім дакладзе Bank of America Merrill Lynch аналітыкі дапусцілі падвышэнне да 100 даляраў за барэль. Гэта шмат - яшчэ ў студзені 2016 нафта каштавала менш за 30 даляраў.

Што нясе рост кошту нафту для беларускай эканомікі? На думку кіраўніка аналітычнага цэнтра «Стратэгія» эканаміста Леаніда Заікі, выказанай у каментары «Радыё Свабода», гэта здабытак толькі для наменклатуры.

«Гэта выгадна для некалькіх кампаній, назвы якіх вы не знойдзеце ні ў адным спісе буйных прадпрыемстваў Беларусі (а там невялікія прадпрыемствы, таму ў нас удзельная вага малых прадпрыемстваў у замежным гандлі надзвычай высокая). Гэта толькі здабытак для наменклатуры, больш нічога. Але гэта праклён для краіны. Бо ніякіх рэформаў не адбываецца, краіна нічога не робіць. Мы нават венікі купляем у Кітаі, усе бытавыя дробязі, анучкі для кухні купляем у Паднябеснай.

Гэта вядзе да каласальнага эканамічнага (не пабаюся сказаць) раскладання».

Леанід Заіка падаў лічбы: Беларусі неабходна для ўнутраных патрэб 7 мільёнаў тон нафты на год. А купляе краіна 22-23 мільёна тон.

«Калі не задумвацца, можна казаць, што Беларусь зарабіла на нафце: купіла па 240 даляраў, а прадала бензін за 480 даляраў. Але гэта ўсё не так. Ключавое пытанне для беларуса - гэта кошт бензіну. Бензін у Беларусі каштуе даражэй, чым у ЗША. Палова кошту бензіну - гэта падаткі. Кошт бензіну падымаюць на капейку ледзь не кожны тыдзень. Таму зарабляюць на гэтым некалькі дзясяткаў чалавек, якіх мы не ведаем, а нават калі і ведаем, казаць не трэба, бо яны пакрыўдзяцца і нас з вамі засудзяць.

Таму, паўтаруся, падвышэнне коштаў нафты - гэта праклён, праклён для беларускага народа», - мяркуе эканаміст Леанід Заіка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках