1 траўня 2024, Серада, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кудрын узначаліў Падліковую палату РФ

1
Кудрын узначаліў Падліковую палату РФ
АЛЯКСЕЙ КУДРЫН

За ягоную кандыдатуру прагаласавала большасць дэпутатаў Дзярждумы.

Кіраўнік Цэнтра стратэгічных распрацовак (ЦСР), экс-міністр фінансаў Аляксей Кудрын прызначаны кіраўніком Падліковай палаты. За ягоную кандыдатуру прагаласавала большасць дэпутатаў Дзярждумы, паведамляе «Новая газета».

Старшыня Падліковай палаты прызначаецца на шэсць гадоў. Кандыдатура Кудрына на гэтую пасаду была вылучаная «Адзінай Расеяй», затым гэтую прапанову падтрымаў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Сам Кудрын назваў чатыры мэты сваёй працы ў Падліковай палаце: барацьба з карупцыяй, выразная ўвязка стратэгічных мэтаў развіцця Расеі з бюджэтам, удасканаленне метадаў кантролю і поўная і безумоўная адкрытасць аўдыту.

Нагадаем, кіраўніца Падліковай палаты Таццяна Голікава сышла ў адстаўку ў сярэдзіне траўня пасля прапановы перайсці на працу ва ўрад. На мінулым тыдні яна заняла пасаду віцэ-прэм'ера ў сацыяльнай палітыцы.

Аляксей Кудрын з 2000 да 2011 года ўзначальваў міністэрства фінансаў Расеі, аднак у 2011 годзе праз рознагалоссі з прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым сышоў у адстаўку. Пазней Кудрын заяўляў, што падтрымлівае мітынгоўцаў на Балотнай плошчы і асабіста ўдзельнічаў у мітынгах апазіцыі.

У 2012 годзе Кудрын стварыў і ўзначаліў грамадскую арганізацыю «Камітэт грамадзянскіх ініцыятыў» - супольнасць экспэртаў, якія аб'ядналіся вакол ідэі мадэрнізацыі краіны і ўмацавання дэмакратычных інстытутаў. У 2016 годзе быў прызначаны старшынём савета Цэнтра стратэгічных распрацовак - некамерцыйнай арганізацыі, якая рыхтуе праекты сацыяльна-эканамічнага развіцця для ўрада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках