8 траўня 2024, Серада, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску асудзілі ўдзельнікаў пікету ў падтрымку палітвязняў

2
У Менску асудзілі ўдзельнікаў пікету ў падтрымку палітвязняў
Фота: tut.by

Адбыліся суды над астатнімі ўдзельнікамі акцыі 26 красавіка.

23 траўня ў судзе Першамайскага раёна Менска адбылося пасяджэнне паводле справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да актывісткі прафзвязу РЭП Галіны Лагацкай, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Яе абвінавацілі ў прыняцці ўдзелу ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» - пікеце за вызваленне палітвязняў, які адбыўся 26 красавіка каля Акадэміі навук.

Па выніку суддзя прызнаў Галіну Лагацкую вінаватай ва ўчыненні правапарушэння і прызначыў ёй пакаранне - штраф 25 базавых адзінак.

Таксама стала вядома, што 22 траўня адбылося судовае пасяджэнне паводле аналагічнай справы ў дачыненні да Наталлі Гарачкі-Басалыгі, аднак, жанчыне аб разглядзе ніхто не паведамляў. Толькі сёння яна даведалася, што ў дачыненні да яе вынесеная пастанова аб прыцягненні яе да адказнасці ў выглядзе штрафу 50 базавых адзінак.

Нагадаем, 26 красавіка актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» стаялі каля Акадэміі навук, насупраць кінатэатра «Кастрычнік» з партрэтамі беларускіх палітвязняў у руках і гучна скандавалі: «Свабоду!» і «Жыве Беларусь!». Міліцыянты іх не чапалі, але на ўсіх склалі пратаколы.

Пазней суд Першамайскага раёна прысудзіў штрафы актывістам «Еўрапейскай Беларусі» Леаніду Кулакову і Маі Навумавай 40 і 35 базавых адзінак адпаведна, а Максіму Вінярскаму і рэжысёрцы і актывістцы Вользе Нікалайчык - адміністрацыйныя арышты тэрмінам на 7 дзён кожнаму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках