10 траўня 2024, Пятніца, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Вядоўца спыніла каня на скаку

1
Відэафакт: Вядоўца спыніла каня на скаку
ФОТА: кадры з відэа

Інцыдэнт адбыўся на скачках, дзе карэспандэнтка рыхтавала сюжэт для тэлеканалу.

Карэспандэнтка тэлеканалу Sky Гэйлі Мур здолела спыніць каня, які нёсся вакол гіпадрому. Падчас інцыдэнту жанчына сама трапіла пад капыты жывёліны, аднак хутка ўстала на ногі і змагла яе ўтаймаваць. Пра гэта піша News.com.au (пераклад - korrespondent.net).

Паводле інфармацыі выдання, Мур рыхтавала сюжэт аб скачках для аднаго са спартовых тэлеканалаў. У фінале адзін з коней скінуў жакея ды імкліва паджгаў проста на журналістку.

Яна зрабіла спробу спыніць жывёліну і нават трапіла пад яе капыты. Аднак, моцна схапіўшыся за павады, яна змагла яе спыніць і супакоіць. Праз некалькі хвілін карэспандэнтка правяла інтэрв'ю з пераможцамі скачак.

Вокамгненная рэакцыя журналісткі была высока ацэненая як сярод журналістаў, так і сярод спартоўцаў.

"Гэта толькі таму, што Гэйлі была аточаная коньмі ўсё сваё жыццё і дакладна ведае, што рабіць", - адзначыў калега Мур.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках